Беларуская Служба

Музей велікодных яек у гарадку Цехановец (ФОТА)

07.04.2023 16:01
У невялікім гарадку на Падляшшы можна паглядзець калекцыю з больш за 2 500 велікодных яек з розных куткоў свету.
Аўдыё
  • Музей велікодных яек у гарадку Цехановец
Музей велікодных яек у гарадку Цехановец Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Найпрыгажэйшыя велікодныя яйкі з розных рэгіёнаў Польшчы, іншых краін і кантынентаў можна паглядзець у Музеі велікодных яек, які дзейнічае пры Музеі сельскай гаспадаркі ў гарадку Цехановец на Падляшшы. Калекцыя налічвае больш за 2 500 экспанатаў, якія з’яўляюцца не толькі сімвалам велікодных святаў, але таксама каштоўнымі творамі мастацтва.

Музей велікодных яек у гарадку Цехановец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей велікодных яек у гарадку Цехановец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Велікоднае яйка, як прыклад выяўленчага мастацтва, мае сваю музейную ўстанову. Самая багатая калекцыя велікодных яек у Польшчы, а на думку некаторых таксама другая ў Еўропе пасля музея ў горадзе Каламыя ва Украіне, знаходзіцца ў невялікім гарадку Цехановец на Падляшшы, у прыватнасці ў мясцовым Музеі сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка.

Паляўнічая хатa, якая некалі належала графам Патоцкім /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Паляўнічая хатa, якая некалі належала графам Патоцкім /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Незвычайная калекцыя размяшчаецца ў гістарычнай, паляўнічай хаце, якая некалі належала графам Патоцкім і была перавезена ў мясцовы музей народнай драўлянай архітэктуры з падляшскай вёскі Сямёны. Выстава размяшчаецца ў трох залах.

Музей велікодных яек у гарадку Цехановец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей велікодных яек у гарадку Цехановец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Гэты, першы ў Польшчы Музей велікодных яек быў адкрыты 3 красавіка 2004 года. Калекцыю, якая тады налічвала больш за 1 000 экспанатаў, Музею сельскай гаспадаркі ахвяравалі Ірэна Стасевіч-Ясюк і Ежы Ясюк з Варшавы. Калекцыянеры дзесяцігоддзямі збіралі велікодныя яйкі і захоўвалі іх у сваёй варшаўскай кватэры.

Музей велікодных яек у гарадку Цехановец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей велікодных яек у гарадку Цехановец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У цяперашні час калекцыя налічвае больш за 2 500 экспанатаў. Гэта не толькі польскія «пісанкі», але таксама велікодныя яйкі практычна з усяго свету. Таксама, калекцыю складаюць не толькі курыныя, качыныя ці гусіныя яйкі, але і яйкі, якія ў выглядзе велікоднага сімвала сустракаюцца вельмі рэдка, або практычна і не сустракаюцца. Гэта, напрыклад, упрыгожаныя паўліныя, лебедзіныя, бусліныя яйкі, а таксама яйкі страўса, пінгвіна, эму і кнігаўкі. Увагу прыцягваюць мініяцюрныя яйкі афрыканскіх птушак, у тым ліку папугаяў.

Музей велікодных яек у гарадку Цехановец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей велікодных яек у гарадку Цехановец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

На выставе можна таксама паглядзець драўляныя велікодныя яйкі і яйкі з розных напаўкаштоўных камянёў, керамікі іг.д. Музей можа пахваліцца не толькі самымі прыгожымі, але і ўнікальнымі экспанатамі. Гаворка ідзе пра гуцульскія велікодныя яйкі, якія з’яўляюцца прыкладам культуры этнаграфічнай групы ўкраінцаў, якой ужо даўно няма.

Музей велікодных яек у гарадку Цехановец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей велікодных яек у гарадку Цехановец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сярод паказаных на выставе яек ёсць і такія, якія маюць сваю цікавую гісторыю. Напрыклад, сібірскае велікоднае яйка, якое ў Польшчу прывезла з сабой сям’я рэпатрыянтаў. Згаданае яйка ў падзяку за магчымасць пасяліцца ў Цеханоўцы ад згаданай сям'і атрымаў мясцовы стараста і пазней перадаў у мясцовы музей.

Музей велікодных яек у гарадку Цехановец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей велікодных яек у гарадку Цехановец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У Музеі велікодных яек можна пабачыць экспанаты з усіх рэгіёнаў Польшчы, а таксама з іншых краін і розных кантынентаў: Еўропы, Азіі, Афрыкі, Амерыкі і Аўстраліі. Дзякуючы гэтаму наведвальнікі могуць параўнаць і ацаніць народныя ўзоры на гэтых мініяцюрных творах мастацтва. У музеі можна таксама прыняць удзел у майстар-класах па аздабленні яек пад кіраўніцтвам спецыялістаў.

Музей велікодных яек у гарадку Цехановец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей велікодных яек у гарадку Цехановец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Тэхнікаў некалькі. Перш за гэта гравюра – выдрапванне вострым інструментам матываў на раней пафарбаваных яйках. Звычайна гэта раслінныя і геаметрычныя матывы. Іншы спосаб упрыгожвання яек – абклейванне шкарлупіны рознакаляровай бліскучай паперай, мішурой, бісерам, а нават рысам, грэчкай іг.д.

Музей велікодных яек у гарадку Цехановец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей велікодных яек у гарадку Цехановец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Таксама велікодныя яйкі можна ўпрыгожваць тэхнікай гарачага батыку, гэта значыць пісаць воскам або рознымі фарбамі. Яшчэ іншая тэхніка зводзіцца да вырэзвання ажурных узораў у шкарлупінах.
На выставе таксама прадстаўлены прылады працы, якія выкарыстоўваліся пры ўпрыгожванні яек, у тым лікі стаматалагічная машынка.

Музей велікодных яек у гарадку Цехановец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей велікодных яек у гарадку Цехановец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Калекцыю можна падзяліць таксама па матывах, якія размешчаныя на яйках. Большасць з іх навязвае да прыроды. Гэта выкананыя рознай тэхнікай кветкі, птушкі, ад якіх паходзіць яйка. Ёсць таксама шмат велікодных яек з выявай важных людзей са света навукі ці рэлігіі; ёсць яйкі з выявамі казачных герояў.

Музей велікодных яек у гарадку Цехановец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей велікодных яек у гарадку Цехановец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Музей велікодных яек у гарадку Цехановец на Падляшшы пастаянна папаўняе сваю калекцыю і прэзентуе яе круглы год. Музейная ўстанова карыстаецца нязменнай папулярнасцю сярод гледачоў. Штогод яе наведвае некалькі тысяч чалавек.

Музей велікодных яек у гарадку Цехановец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей велікодных яек у гарадку Цехановец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Музей сельскай гаспадаркі выдае тэматычныя публікацыі, прысвечаныя калекцыі велікодных яек, арганізоўвае майстар-класы і конкурсы, прасоўваючы сярод маладога пакалення гэтую цікавую велікодную традыцыю.

Музей велікодных яек у гарадку Цехановец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей велікодных яек у гарадку Цехановец/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Вёска Лысэ ў рэгіёне Курпе – месца, якое варта наведаць у Вербную нядзелю(ФОТА)

31.03.2023 14:15
Тут штогод праводзіцца конкурс на самую прыгожую велікодную курпскую пальму.