Беларуская Служба

Па слядах Канстытуцыі 3 мая (ФОТА)

28.04.2023 13:01
Каралеўскі замак, Замкавая плошча, Сабор Святога Яна і Храм Божага Провіду – гэтыя некаторыя месцы ў Варшаве, звязаныя Канстытуцыяй 3 мая.
Аўдыё
Каралеўскі замак у ВаршавеIwona_Olczyk/pixabay.com/CC

У гісторыі Польшчы Канстытуцыя 3 мая, прынятая сеймам Рэчы Паспалітай у 1791 годзе, з'яўляецца адной з найважнейшых падзеяў, пра якую згадваецца ў гісторыі Еўропы і свету. Гэта быў першы ў Еўропе і другі ў свеце (пасля амерыканскай канстытуцыі) сучасны Асноўны закон у пісьмовай форме. У якіх абставінах быў прыняты гэты важны дакумент? Якія месцы з ім звязаныя? Сёння запрашаем на шпацыр вуліцамі Варшавы па слядах гістарычнага дакумента.

Канстытуцыя 3 мая – гэта ўрадавы акт, прыняты на Чатырохгадовым (інакш Вялікім) сейме Рэчы Паспалітай, які адбываўся ў Варшаве з 6 кастрычніка 1788 па 30 чэрвеня 1792 года. Дакумент рэгуляваў прававы лад Рэчы Паспалітай, то бок пераўтвараў дзяржаву ў канстытуцыйную манархію, увёўшы прынцып падзелу ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую.

Ян Пётр Норблін «Ухвала Канстытуцыі 3 мая 1791 года» Ян Пётр Норблін «Ухвала Канстытуцыі 3 мая 1791 года»/Autorstwa Jan Piotr Norblin - www.bn.org.pl, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=10504697

Прыняццю дакумента папярэднічала руплівая праца па-за Сеймам, якая мела сакрэтны характар. Партыятычная партыя, якая імкнулася рэфармаваць дзяржаву, асцерагалася звычайнай парламенцкай працэдуры разгляду праекта. Таму дата галасавання па ім была старанна вызначана адразу пасля велікоднага перапынку, калі многія дэпутаты не паспелі яшчэ вярнуцца ў Варшаву пасля Вялікдня.

Канчаткова Асноўны акт быў прыняты фактычна без дэталёвага абмеркавання. Дарэчы гэта таксама адбылося ў цікавых абставінах. Калі кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі падняў руку, каб выступіць, дэпутаты зразумелі гэты жэст, як падтрымку акта і прынялі яго шляхам акламацыі, то бок без галасавання.

Усё гэта адбылося на першым паверсе Каралеўскага замка ў Варшаве, у Сенатарскай зале, у якую з Залы дэпутатаў прыйшлі члены Сейма на сумеснае паседжанне абедзвюх палат.
Нагадваем, Каралеўскі замак у Варшаве, якога гісторыя сягае пачатку XIV стагоддзя, спачатку быў рэзідэнцыяй мазавецкіх князёў, а пасля перабудовы – сядзібай Сейма Рэчы Паспалітай і каралеўскай рэзідэнцыяй.

Каралеўскі замак у Варшаве, Sенатарская зала Каралеўскі замак у Варшаве, Cенатарская зала/Autorstwa Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=46830245

Зараз у замкавых памяшканнях можна пабачыць артэфакты, звязаныя з гэтай падзеяй. Тут знаходзіцца факсіміле, то бок дакладная копія графічнага арыгінала тэксту Канстытуцыі 3 мая, карціна Яна Матэйкі пад загалоўкам «Канстытуцыя 3 мая», створаная да 100-годдзя прыняцця акта, а таксама партрэты асобаў, звязаных з працай над ім.

Факсімільная копія польскамоўнага арыгінала Канстытуцыі 3 мая 1791 года, якая пастаянна знаходзіцца ў экспазіцыі Залы Сената Каралеўскага палаца (Варшава) Факсімільная копія Канстытуцыі 3 мая 1791 года ў экспазіцыі Каралеўскага замка ў Варшав/Autorstwa Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=46494659

Пасля прыняцця Канстытуцыі, кароль, дэпутаты і сенатары выйшлі з замка, каб накіравацца ў Сабор Святога Яна Хрысціцеля. На Замкавай плошчы іх чакалі натоўпы жыхароў Варшавы, якія ўважліва сачылі за працай Сейма, спадзеючыся на змены і рэформы. Замкавая плошча – гэта наступнае месца звязанае з Канстытуцыяй 3 мая.

Сабор Святога Яна Хрысціцеля ў Варшавe/Autorstwa Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=25179597 Сабор Святога Яна Хрысціцеля ў Варшавe/Autorstwa Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=25179597

Сабор Святога Яна Хрысціцеля – адзін з найстарэйшых храмаў Варшавы. Тут адбываліся княжацкія і каралеўскія вяселлі, хрысціны і пахаванні. Тут каранавалі двух польскіх каралёў.

Падчас Вялікага сейма касцёл меў ранг калегіяты. Тут адбываліся ўрачыстасці перад адкрыццём паседжанняў кожнага Сейма. Менавіта тут, была ўрачыста зацверджана, раней прынятая Канстытуцыя 3 мая. Аб гэтых падзеях нагадваюць карціны і ўзоры на ўваходных дзвярах у святыню.

У касцёле знаходзіцца таксама помнік Станіславу Малахоўскаму – старшыні Сенату і аднаму са стваральнікаў Канстытуцыі 3 мая. Помнік, які мы цяпер можам паглядзець – гэта рэканструкцыя з 1965 года, паколькі арыгінальная скульптура была знішчаная ў жніўні 1944 года падчас баёў Варшаўскага паўстання.

Помнік Станіславу Малахоўскаму ў Саборы Святога Яна Хрысціцеля / Autorstwa Maciej Szczepańćzyk - image taken by User:Mathiasrex Maciej Szczepańczyk, CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=4092086 Помнік Станіславу Малахоўскаму ў Саборы Святога Яна Хрысціцеля / Autorstwa Maciej Szczepańćzyk - image taken by User:Mathiasrex Maciej Szczepańczyk, CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=4092086

Наступнае месца, звязанае з Канстытуцыяй 3 мая – гэта Храм Божага Провіду ў падваршаўскім Вілянаве. Ідэя будаўніцтва святыні ўзнікла яшчэ ў часы караля Станіслава Аўгуста. Рашэнне па гэтай справе прынялі члены Чатырохгадовага сейма праз два дні пасля прыняцця Канстытуцыі 3 мая ў знак падзякі за яе.

Першапачаткова святыня планавалася на месцы сённяшняга Батанічнага сада ў Варшаве. Аднак гэтаму перашкодзілі падзелу Польшчы, дзве вайны і камуністычныя ўлады. Толькі 2 траўня 2002 года пры ўдзеле касцельных і дзяржаўных уладаў, а таксама некалькіх тысяч вернікаў адбылася закладка краевуглавога каменя пад будаўніцтва Храма Божага Провіду ў Вілянаве.

Храм Божага Провіду/ Autorstwa Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=90741490 Храм Божага Провіду/ Autorstwa Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=90741490

Зараз святыня з’яўляецца часткай буйнога комплекса «Цэнтр Божага Провіду». У кожную першую нядзелю чэрвеня тут святкуецца Дзень падзякі, які навязвае да ініцыятывы Чатырохгадовага сейма Рэчы Паспалітай.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Каралеўскі замак на Вавелі адкрые свае таямніцы

24.03.2023 11:03
Каралеўскі замак у Кракаве адкрые для турыстаў унікальны падземны маршрут.