Міжнародны фестываль праваслаўнай музыкі мае 42-гадовую традыцыю і лічыцца адным з найважнейшых мерапрыемстваў у свеце па прадстаўленні і папулярызацыі праваслаўнай музыкі; праводзіцца ў сталіцы Падляшскага ваяводства ўжо 20 гадоў, але бярэ пачатак у Гайнаўцы, якая і цяпер захавалася ў яе назве.
Арганізатары падкрэсліваюць, што – з улікам папярэдніх выданняў – падчас фестывалю царкоўную музыку выконвалі хоры з розных краін свету, незалежна ад нацыянальнасці і веравызнання: свецкія, праваслаўныя, каталіцкія, грэка-каталіцкія, юдэйскія і стараверскія, пратэстанты, мусульмане або будысты.
Сёлета на конкурсных праслухоўваннях польскіх выканаўцаў няма. У іх прымуць удзел дзевяць замежных хораў з Латвіі, ЗША, Румыніі, Малдовы, Эстоніі, Балгарыі, Грэцыі, Украіны і Казахстана. У сувязі з міжнароднай сітуацыяй няма выканаўцаў з Расіі і Беларусі – краін, традыцыйна звязаных з праваслаўем. Падобнае было і на леташнім выпуску.
Ва ўступным канцэрце «Сакральнасць Усходу і Захаду ў харавой музыцы Кшыштафа Пендарэцкага» выступіў хор Нацыянальнай філармоніі з Варшавы. Адкрылася таксама выстава «Маэстра Пендарэцкі і фестываль», прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння кампазітара.
ав