Беларуская Служба

Да 78-й гадавіны Аўгустоўскай аблавы выдадзены альбом з песнямі

12.07.2023 09:01
Кожная песня апавядае пра адну з ахвяр савецкай акцыі па ліквідацыі польскага незалежніцкага падполля.
      , 2022
Выстава ў рамках Фестывалю «Ліпеньскія» ў Аўгуставе, 2022 годAnna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

З нагоды 78-й гадавіны Аўгустоўскай аблавы Інстытут Пілецкага выпусціў альбом «Ліпеньскія» (поль.«Lipcowi») з песнямі, якія расказваюць пра ахвяр савецкай акцыі па ліквідацыі польскага незалежніцкага падполля. Упершыню згаданыя песні былі выкананыя падчас леташняга канцэрту ў Аўгустове, нагадвае аўтар песень лідар гурта «Журкоўскі» («Żurkowski»). Лукаш Жукоўскі (Łukasz Żurkowski), які нарадзіўся ў горадзе Сувалкі, ведаў пра гэтыя трагічныя падзеі ад дзядулі і бабулі:

- Гэта былі абрыўкі інфармацыі, якія зацікавілі мне тэмай. Гэта важнае, як для рэгіёну, так і Польшчы – гаварыць на гэтую тэму. Менавіта таму я адчуваў цяжар адказнасці і стрэс.

Доўгія пасляваенныя гады нельга было гаварыць адкрыта пра тое, што адбылося ў ліпені 1945 года на Сувальшчыне, кажа гісторык Лукаш Фашча(Łukasz Faszcza) з Інстытута Пілецкага:

– Большасць арыштаваных, была звязаная з Армяй Краёвай, але былі таксама выпадковыя асобы. Каля 600 чалавек зніклі без вестак. Цяпер мы ўжо ведаем, што яны былі забітыя.

12 ліпеня адзначаецца Дзень памяці ахвяраў Аўгустоўскай аблавы – найбуйнейшае злачынства супраць палякаў пасля Другой сусветнай вайны.

У перыяд з 12 па 19 ліпеня 1945 года савецкія войскі правялі на Сувальшчыне шэраг лакальных аперацый, у ходзе якіх затрымалі каля 7 тысяч чалавек, падазраваных у сувязях з незалежніцкім падполлем, а таксама зусім выпадковых. Лёс амаль 600 з іх дагэтуль застаецца невядомым – невядома, дзе іх забілі і дзе яны пахаваныя.

Гісторыкі не выключаюць, што месца расстрэлу палякаў знаходзіцца на прыпамежнай тэрыторыі па беларускім баку.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

У Польшчы адзначаюць 78-ю гадавіну Аўгустоўскай аблавы

08.07.2023 09:00
Дзень памяці ахвяраў Аўгустоўскай аблавы адзначаецца ў Польшчы 12 ліпеня.