Беларуская Служба

Роля Касцёла ў Варшаўскай бітве

20.08.2023 11:15
15 жніўня палякі святкавалі Дзень Войска Польскага – у дзень Варшаўскай бітвы, якая адыграла пераломны момант у Польска-бальшавіцкай бітве 1920 году. У той час Касцёл адыграў вялікую ролю.
Аўдыё
  • Роля Касцёла ў Варшаўскай бітве
Bitwa Warszawska 1920 roku
Bitwa Warszawska 1920 rokuNAC

З 6 па 15 жніўня 1920 году, паводле пастановы Мітрапаліта Варшаўскага кардынала Аляксандра Какоўскага, ва ўсіх касцёлах архідыяцэзіі адбываліся навэнны, а 8 жніўня па вуліцах Варшавы з рэліквіямі благаслаўлёнага Анджэя Баболі прайшла стотысячная працэсія жыхароў сталіцы з просьбай аб дапамозе Польшчы, якой пагражаў надыходзячы бальшавіцкі наступ. Гэта была адна з акцый Касцёла ў Польшчы, каб падтрымаць дух нацыі ў 1920 годзе і мабілізаваць яе на барацьбу з бальшавікамі.

У тыя цяжкія часы разам з падрыхтоўкай маршала Юзэфа Пілсудскага да збройнага змагання, важнай аказалася роля Каталіцкага касцёла. Гэта была малітоўная мабілізацыя, каб падтрымаць палякаў на духу.

Ужо ў ліпені біскупы заклікалі да адзінства ў дзеянняў, нягледзячы на палітычныя спрэчкі. Таксама яны скіравалі ліст да біскупаў свету, каб мабілізаваць свет да абароны каталіцызму, паколькі Польшча была апошняй перашкодаў на шляху бальшавізму. Іерархі заклікалі папу Бэнэдыкта XV кананізаваць Анджэя Баболю і назваць яго апекуном Польшчы.

У сваю чаргу 27 ліпеня іерархі ў санктуарыі Ясна Гура аддалі Польшчу пад апеку Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і наноў абралі Марыю апякункай Польшчы.

Дырэктар Інстытута спадчыны нацыянальнай думкі, прафесар Ян Жарын, гаворыць, што ў той час гэта была незвычайная з’ява, выкліканая польскімі біскупамі:

-З аднаго боку, гэта зварот да тагачаснага свету праз ліст да папы Бэнэдыкта XV, які ў дыпламатычнай форме адказвае, дзякуючы за актывізацыю малітваў ад імя паўсюднага Касцёла. Гэта будзе мець свае наступствы, паколькі далучацца і іншыя епіскапаты. Гэта была выразная розніца ад еўрапейскіх палітыкаў, якія глядзелі, што ім больш выгадна. Касцёл выгады не шукаў, ён разумеў, што бальшавізм з’яўляецца пагрозай для цэлага хрысціянскага еўрапейскага кантыненту.

Еўрапейскія біскупы разумелі, што бальшавізм – гэта незвычайнай форма еўрапейскага імперыялізму, яна нясе бязбожны падыход да чалавека, захопленага бальшавіцкім войскам, кажа прафесар Ян Жарын.

Другой часткай працы польскага епіскапату было заахвочванне да малітоўнай мабілізацыі польскага народу.

-Яшчэ да нядаўняга часу гэта была зямля, падзеленая на тры часткі. І хоць мы ўжо аднавілі незалежнасць, то мінула толькі два гады. Падзелы маглі знеахвочваць. Аднак аказалася, што дзякуючы епіскапату ў кожным кавалку Польшчы, у ліпені-жніўні 1920 году ёсць шмат спосабаў, у тым пры дапамозе малітвы, каб узмацніць польскі мілітарны патэнцыял. Мілітарная перамога залежала ад стану духа. І пра гэты стан духу паклапаціўся тагачасны епіскапат Польшчы, – гаворыць гісторык.

Перш за ўсё гаворка пра вайсковых капеланаў, якія далучаліся да вайсковых шэрагаў. Па загадзе епіскапату ў войска павінны былі ісці каля 5% ад усіх святароў.

-Біскуп Станіслаў Галь звярнуўся да святароў, каб яны не толькі мабілізаваліся, але былі рука ў руку з жаўнерамі на полі бітвы. То бок яны не павінны быць толькі і выключна ў кулуарах, але павінны паказаць, што яны разам з жаўнерам таксама ў момант смерці, – расказвае Ян Жарын.

Угаворваць нікога не прыйшлося, паколькі ахвотных было значна больш, чым згаданыя 5%. Сярод іх быў 27-гадовы ксёндз Ігнацы Скарупка, які на болі бою быў забіты 14 жніўня 1920 году. Ён стаў адным з сімвалаў Варшаўскай бітвы 1920 году.

Ахіле Раці, папскі нунцый у Варшаве, пазнейшы папа Пій ХІ, застаўся ў польскай сталіцы як адзін з нямногіх дыпламатаў. Акрамя яго, на падобны жэст вырашыўся толькі турэцкі амбасадар.

Прысутнасць Раці, які маліўся разам з вернікамі, узняла дух польскага грамадства. Іерарх атрымаў ад Бэнэдыкта XV дазвол на знаходжанне ў Варшаве. Ён пісаў пантыфіку, што застаецца, бо калі бальшавікі ўвойдуць у Варшаву, ён будзе патрэбны.

ав

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Багацце веры

Пасля Варшаўскай бітвы гісторыя Усходняй і Заходняй Еўропы пайшла дыяметральна процілеглымі кірункамі

15.08.2023 06:11
Варшаўская бітва 1920 году спыніла паход бальшавікоў у Заходнюю Еўропу.

Гісторык пра бітву 1920 года: Калі б бальшавікі прабіліся праз Осаў, яны б неўзабаве былі ў Варшаве

15.08.2023 16:22
Затрыманне Чырвонай арміі пад Радзымінам і Осавам мела вырашальнае значэнне для лёсу Варшаўскай бітвы.