Беларуская Служба

З 13 па 26 лістапада 9-ы раз праходзіць фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне»

14.11.2023 16:34
Ён ідзе ў гібрыдным фармаце: online для ўсіх і offline ў некалькіх краінах свету.
.
..

Фестываль кіно паўночных і балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» – штогадовы фестываль, які прапануе беларускім гледачам найноўшыя ігравыя і дакументальныя фільмы Паўночнай Еўропы, краін Балтыі і Беларусі. Фестываль заснаваны прадзюсаркай і фільммэйкеркай Воляй Чайкоўскай пры падтрымцы офіса Рады міністраў паўночнаеўрапейскіх краін у Літве. Упершыню кінафэст прайшоў у 2015 годзе.

З 2020 года «Паўночнае ззянне» паказвае таксама найноўшыя незалежныя беларускія фільмы ў адмысловай конкурснай праграме, такім чынам падтрымліваючы развіццё беларускай кінаіндустрыі і даючы голас беларускім аўтарам. Беларускі конкурс ацэньвае міжнароднае журы.

Сёлета Беларускі конкурс «Паўночнага ззяння» сабраў рознае, але па-сапраўднаму шчырае кіно, чытаем на сайце фестывалю. Фільмы расказваюць пра перажытае і асэнсаванае, пра разнастайныя бакі жыцця, у якіх драмы стагоддзя і мастацкая выдумка сведчаць пра цяжкі, абсурдны і парадаксальны час, які патрабуе ад кожнага адвагі і пачуцця годнасці. Такі сумленны погляд у беларускім кіно заўсёды быў у дэфіцыце, але сёння гэта становіцца галоўнай адметнай рысай нацыянальнай кінематаграфіі, якая існуе насуперак ідэалагічным дыктатам і законам кінабізнесу, пішуць арганізатары.

ав