Беларуская Служба

Лаўрэатка прэміі Ежы Гедройца Ганна Кандрацюк пісала кнігу з мараю аб’яднаць людзей па абодвух баках мяжы

27.11.2023 15:08
«Цуд шматгалосся людзей з беларускага памежжа».
Аўдыё
      .
Ганна Кандрацюк на ўручэнні прэміі ў Гданьску.Фота: Яраслаў Іванюк/БСПР

«У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы» – гэта збор рэпартажаў журналісткі тыднёвіка «Ніва» Ганны Кандрацюк, у якім прадстаўленыя лёсы жыхароў гэтага рэгіёну як па польскім, так і па беларускім баках мяжы.

Кніга ў мінулую суботу атрымала ў Гданьску прэмію Ежы Гедройца за найлепшую беларускую кнігу 2022 году. Раней аўтарка атрымала таксама прэмію Алеся Адамовіча, якую беларускі ПЭН прызнае за найлепшую публіцыстычную кнігу.

Ганна Кандрацюк гаворыць, што галоўнай прэміі не спадзявалася, але вельмі хацела быць у Гданьску.

Кандрацюк атрымала прэмію, як агучыла журы, «за добра дакументаваны цуд шматгалосся людзей з беларускага памежжа». Першае месца – гэта грашовая ўзнагарода. Другое месца і магчымасць працаваць над сваім наступным творам на выспе Готлянд у Швецыі атрымаў Сцяпан Стурэйка за кнігу «Пасажыры карабля Тэсея». Трэці прыз атрымала кніга Сяргея Лескеця «Шэпт».

Слухайце рэпартаж у далучаным гукавым файле.

Яраслаў Іванюк


Прэмія Гедройца-2022 Прэмія Гедройца-2022
Прэмія Гедройца-2022 Прэмія Гедройца-2022
Прэмія Гедройца-2022Лаўрэаты прэміі
Лаўрэаты прэміі Гедройца. Лаўрэаты прэміі Гедройца.