Падчас каляднага спектакля ў цырку каля Неапаля львы ўзбунтаваліся супраць свайго дрэсіроўшчыка, які пачаў біць іх дошкамі. Адна з жывёл узламала дзверы клеткі, што выклікала выбух панікі сярод гледачоў.
Інцыдэнт адбыўся ў цырку ў горадзе Лікола на поўдні Італіі. Падчас спектакля гледачы ўбачылі, як дрэсіроўшчык б'е львоў, якія не хочуць выконваць яго каманды.
Гледачы, баючыся, што дзверы на арэну адчыняцца і львы ўцякуць, ускоквалі з месцаў. Пачалася паніка.
Здарэнне ў цырку выклікала абурэнне. Прагучалі абвінавачанні ў стварэнні пагрозы для гледачоў і жорсткім абыходжанні з жывёламі.
Кіраўніцтва цырка адмаўляе гэтыя абвінавачванні, сцвярджаючы, што паміж двума львамі адбылася бойка за самку.
Інцыдэнты былі разгледжаны палітыкам Зялёнага і Левага альянсу Франчэска Барэлі з Неапаля і абаронцам правоў жывёл Энрыка Рыцы. Абвешчаная акцыя пратэсту перад цыркам.
PAP/вх