Беларуская Служба

Як шмат ведаюць у свеце пра беларускія справы?

06.02.2025 16:16
Чым геаграфічна далей, тым беларуская праблематыка становіцца менш блізкай.
Святлана Ціханоўская на Касцюшкаўскім форуме ў ГданьскуPAP/Adam Warżawa

Дзяніс Кучыньскі, дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі сказаў Беларускай службе ПР, што безумоўна суседзі Беларусі - Літва, Польшча - разумеюць важнасць патрэб дэмакратычнай Беларусі.

— Тэма падтрымкі для іх блізкая, яны разумеюць, што калі мы кажам пра свабодную і бяспечную Беларусь, гэта таксама гаворка пра бяспеку Польшчы і Літвы. Чым далей ідзем на захад, тым можа быць менш разумення. Калі казаць пра Еўропу, то мы бачым, што на пасяджэннях міністраў замежных спраў Еўрасаюза было амаль аднагалосна прынята (за выключэннем Венгрыі), што лукашэнкаўскія выбару, т.зв. бязвыбары не прызнаюцца, што трэба падтрымліваць дэмакратычную Беларусь. Але чым далей на захад, то там патрэбна больш працаваць са СМІ і з народам, з грамадзянскай супольнасцю.

Балтыйскія краіны - Літва, Польшча, скандынаўскія краіны разумеюць наколькі гэта важна, яны з'яўляюцца нашымі амбасадарамі. Яны адвакатуюць за нас на еўрапейскім і на сусветным узроўні. Найменш вядома беларуская справа ў краінах Азіі, Афрыкі, Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі. Чым геаграфічна далей, тым нашая праблематыка становіцца менш блізка.

Ці Касцюшкаўскі форум, зладжаны польскім МЗС у Гданьску ў рамках старшынства Польшчы ў ЕС задаволіў чаканні беларускіх дэмакратычных сіл, Беларуская служба ПР папрасіла ацаніць таксама ў прадстаўніка АПКБ па замежных справах Уладзіміра Астапенкі.

Слухайце далучаны файл

яс