Таццяна і Юстына Карпіловічы ды Зміцер і Геральд Бартосікі – выканаўцы, якія выступаюць з канцэртамі ў асяроддзях беларускай эміграцыі ў Польшчы, краінах Балтыі і Грузіі.
У іх рэпертуары – народныя і бардаўскія творы, а таксама перакладзеныя на беларускую мову песні расійскіх класікаў гітары, напрыклад, Высоцкага і Акуджавы. Акрамя таго, у праграме – аўтарскія творы Змітра Бартосіка і Юстыны Карпіловіч.
Зміцер Бартосік сказаў нам, што праект пачаўся даволі неспадзявана. Рэпартаж Яраслава Іванюка.
слухайце аўдыёфайл