Беларуская Служба

Аўтарытэт ЕС можа залежаць ад таго, як краіны-члены павядуць сябе ў дачыненні да Украіны — Сікорскі

12.11.2024 14:30
Падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з кіраўніком дыпламатыі ЕС міністр Сікорскі падкрэсліў, што «цяпер гісторыя ствараецца ва Украіне, у нашай частцы свету»
     ()          , -    ()  -    , 12.11.2024
Міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі (справа) і вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі, віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Жазэп Барэль (злева) падчас прэс-канферэнцыі ў МЗС у Варшаве, 12.11.2024 PAP/Radek Pietruszka

«Еўропа абавязана прыкласці ўсе намаганні для падтрымкі прынцыпаў міжнароднага права», заявіў Радаслаў Сікорскі ў кантэксце вайны ва Украіне. Міністр замежных спраў сустрэўся ў Варшаве з кіраўніком дыпламатыі ЕС Жазэпам Барэлем.

Міністар Сікорскі абвясціў, што тэмай наступнага пасяджэння Рады замежных спраў Еўрасаюза будзе форма падтрымкі ЕС для Украіны.

— Еўропа мае абавязак перад сваімі грамадзянамі, суседзямі, будучымі пакаленнямі, зрабіць усё, што ад нас залежыць, каб атрымаць справядлівае пагадненне, спыніць агрэсію, усталяваць прынцыпы міжнароднага права, аднавіць прынцып, што межы ў Еўропе нельга мяняць сілай. Калі гэтыя ідэі не атрымаюцца з-за нашых дзеянняў або іх адсутнасці, будучыня выглядае змрочнай.

Падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з кіраўніком дыпламатыі ЕС міністр Сікорскі падкрэсліў, што «цяпер гісторыя ствараецца ва Украіне, у нашай частцы свету». Ён дадаў, што аўтарытэт Супольнасці ў будучыні і яе будучыня як стратэгічнага гульца можа залежаць ад таго, як краіны-члены павядуць сябе цяпер.

На выходных кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль наведаў Украіну. На зваротным шляху прыехаў у Варшаву.

IAR/яс