Беларуская Служба

В'етнам выдаў Беларусі былога байца палка Каліноўскага

21.11.2024 08:53
У Беларусі Верамейчыку пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі за службу ў палку Каліноўскага, бо рэжым Лукашэнкі прызнаў яго тэрарыстычнай арганізацыяй.
Вераймейчые падчас выдачы Беларусі .

У Беларусі паведамілі аб экстрадыцыі затрыманага ў В'етнаме былога салдата палка Кастуся Каліноўскага Васіля Верамейчыка, які ваюе на баку Украіны.

У 2020 годзе Верамейчык падтрымліваў пратэсты ў Беларусі, а пасля іх з'ехаў ва Украіну. З першых дзён поўнамаштабнага расійскага ўварвання пайшоў на фронт і ўступіў у полк Каліноўскага. Пазней Верамейчык пераехаў з Украіны ў Літву, але там яму адмовілі ў прапісцы з-за службы ў беларускім войску.

Як паведамляюць беларускія СМІ, Верамейчык быў затрыманы ў В'етнаме 13 лістапада і на наступны дзень экстрадаваны ў Беларусь.

У Беларусі Верамейчыку пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі за службу ў палку Каліноўскага, бо рэжым Лукашэнкі прызнаў яго тэрарыстычнай арганізацыяй.

эж