Беларуская Служба

Данія затрымала кітайскае судна, якое падазраецца ў пашкоджанні кабеляў у Балтыйскім моры

20.11.2024 15:11
«Yi Peng 3» знаходзіўся ў месцы пашкоджання кабеляў на дне Балтыйскага мора, менавіта тады, калі сувязь паміж Германіяй і Фінляндыяй абарвалася.
          , 17 ,  10    . Yi Peng 3       10  ,   Marinetraffic,    .
Абрыў падводнага кабеля паміж Швецыяй і Літвой быў знойдзены ў нядзелю, 17 лістапада, каля 10 раніцы па фінскім часе. Yi Peng 3 рухаўся па тросе крыху раней за 10 гадзін раніцы, паведамляе служба Marinetraffic, якая займаецца маніторынгам суднаходства.https://x.com/jurgen_nauditt

Дацкія службы затрымалі кітайскае гандлёвае судна. Кантэйнеравоз пад назвай «Yi Peng 3» знаходзіўся ў месцы пашкоджання кабеляў на дне Балтыйскага мора, менавіта тады, калі сувязь паміж Германіяй і Фінляндыяй абарвалася.

Дадзеныя з некалькіх крыніц паказалі, што ў нядзелю раніцай кітайскае судна не толькі было на месцы пашкоджання кабеляў, якія праходзяць па дне Балтыйскага мора, але пасля гэтага адразу змяніў курс.

Як толькі супадзенне фактаў было ўстаноўлена, караблі ВМС Даніі рушылі ўслед за азіяцкім грузавым суднам.

«Yi Peng 3» здолеў пакінуць Балтыйскае мора, але быў спынены экіпажам патрульнага карабля яшчэ ў водах Даніі. У цяперашні час кітайскае судна знаходзіцца ў праліве Катэгат. Пацвярджаецца яго сувязь з разрывам кабеляў, якія злучаюць Фінляндыю з Германіяй і Швецыю з Літвой.

Дыпламатычныя службы шэрагу балтыйскіх краін, у тым ліку Германіі і Фінляндыі, учора паведамілі аб падазрэнні ў дыверсіі.

Затрыманае судна 11 лістапада адправілася з расійскай Усць-Лугі і накіравалася ў Егіпет. У суднаўладальніка з Нінбо, горада на цэнтральным узбярэжжы Кітая, усяго два гандлёвыя судны.

IAR/яс