За трэці год працы Беларуская рада культуры ў межах праграмы грантаў ArtPower падтрымала 33 культурніцкія праекты на агульную суму больш за 600 тысяч еўра.
Слухайце сюжэт цалкам у далучаным файле!
Праграма грантаў ArtPower выклікае ці не найбольш прэтэнзій і спрэчак: заявак шмат, але падтрымаць усе немагчыма. У выніку гэта выклікае прэтэнзіі. Напрыклад, пасля падвядзення вынікаў чацвёртага конкурсу праграмы ArtPower былі адобраныя заяўкі для 27 беларускіх праектаў. Попыт на падтрымку перавысіў фінансавыя магчымасці праграмы прыкладна ў 10 разоў.
Сяргей Будкін, кіраўнік Беларускай Рада культуры, кажа, што для арганізацыі, якая выступае пэўным парасонам для беларускіх культурніцкіх ініцыятыў, востра стаіць пытанне рэсурсаў.
Сярод кампаній, якія праводзіць Беларуская рада культуры, Будкін вылучае кампанію «Магістрат». Гэта аб’яднанне ахвярадаўцаў на пэўны перыяд з мэтаю падтрымаць перспектыўны праект беларускай справы альбо дапамагаць развязанню пэўнай праблемы.
Адзін са скончаных праектаў меў назву «Кнігаўка», яго мэта была падтрымаць дзейнасць выдаўца Андрэя Янушкевіча. У выніку за 6 месяцаў да гэтай справы далучыліся 325 чалавек. Сабраная сума на карысць «Кнігаўкі» – 103 тыс. злотых (каля 23 тыс. еўра). За гэты час было выдадзена 13 кніг, наладжана рэгулярнае прадстаўніцтва беларускай кнігі на польскіх кніжных кірмашах, створаны сайт https://knihauka.com/, запушчана ў распрацоўку некалькі важных кніжных серый. Самая гучная з іх – дамова з Стывенам Кінгам пра выданне ягоных кніг па-беларуску. Таксама адноўленыя дамовы на працяг серый пра Гары Потэра і Ведзьмара, плануецца выданне «Валадара Пярсцёнкаў». А на днях Андрэй Янушкевіч анансаваў адкрыццё ў Варшаве беларускай кнігарні.
вх