Беларуская Служба

Беларускі кавэр на англійскі хіт 1970-ых Life Is Strange трапіў у альбом Elemental Child

10.02.2024 11:39
У Злучаным Каралеўства выйшаў альбом кавэраў на песні фронтмэна гурта T. Rex Марка Болана. Сярод твораў – песня «Дзіўнае жыццё» Ілля Фаляжынскага.
Аўдыё
  • Пра пошукі сябе, а таксама пра цікавы творчы досвед супрацоўніцтва з англійскім лэйблам Easy Action Records гаворыць музыка Ілля Фаляжынскі
Ілля ФаляжынскіФота: Беларуская служба ПР/https://www.polskieradio.pl/396

Твор Life Is Strange легендарнага англійскага рок-гукрта другой паловы 1960- першай паловы 1970-ых гадоў T. Rex натхніў суразмоўцу Беларускай слжубы Польскага радыё на стварэнне беларускамоўнага каверу гэтай песні, якая нечакана для аўтара пачала ўласнае жыццё. 

Надоечы ў Злучаным Каралеўства выйшаў альбом кавэраў на песні фронтмэна гурта T. Rex Марка Болана. Сярод твораў аказалася і беларуская песня «Дзіўнае жыццё» у выкананні Ілля Фаляжынскага. Пра пошукі сябе, а таксама пра цікавы творчы досвед супрацоўніцтва з англійскім лэйблам Easy Action Records распавядае сам творца:

«Я пастаянна шукаю сябе, у тым ліку, пра творчасць. Мне здаецца, што гэты працэс паглыблення ў сябе – трывалы на самой справе бясконцы. Калісьці даўно мне вельмі спадабалася песня Марка Болана Life Is Strange.

А ў мяне ёсць я чытаю і занураюся ў тэксты песень, якія мне падабаюцца і перакладаю іх на беларуску. Так і паўстаў твор «Дзіўнае жыццё», які трапіў у мой альбом Navobmacak».

А пра тое, як беларускі кавер трапіў у англійскі альбом, прысвечаны Марку Болану, Elemental Child, ды на якія шляхетныя мэты пойдуць сродкі ад яго продажаў, слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж