Беларуская Служба

Міжнародную Букераўскую прэмію атрымаў раман з Германіі

22.05.2024 11:04
Гэта гісторыя пра раман студэнткі і пісьменніка, якому больш за 50 гадоў. 
Аўдыё
  • Міжнародную Букераўскую прэмію атрымаў раман з Германіі
Джэні Эрпэнбэк і Міхаэль ХофманPAP/EPA/DAVID CLIFF

Літаратурную прэмію атрымала Джэні Эрпэнбэк за кнігу «Кайрас». Гэта гісторыя пра раман студэнткі і пісьменніка, якому больш за 50 гадоў. Дзеянне адбываецца на захадзе ГДР. Пераможца не хавала здзіўлення.

-Пра тое, каб падрыхтаваць адпаведную прамову, я нават не думала. Я здзіўлена. Як вядома, у шорт-ліст увайшлі шэсць кніг. І кожная з іх выдатная.

Міжнародная Букераўская прэмія – двайная. Яе атрымлівае і перакладчык, у дадзеным выпадку – Міхаэль Хофман.

-У перакладзе ёсць нешта захапляльнае. Гэта зігзагападобны шлях. Ён робіць нешта максімальна хутка і дакладна.

Кароткі спіс кніг, з якіх журы выбрала пераможцу, складаўся з шасці тытулаў, напісаных на наступных мовах: іспанскай, нямецкай, шведскай, карэйскай, галандскай і партугальскай.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

Беларуская літаратура загучыць па-польску

15.03.2024 18:14
Выдавецтва «Пфляўмбаўм» заключыла дамовы на польскую ліцэнзію на творы беларускіх аўтарак Вальжыны Морт і Евы Вежнавец.