Беларуская Служба

Беларуская літаратура загучыць па-польску

15.03.2024 18:14
Выдавецтва «Пфляўмбаўм» заключыла дамовы на польскую ліцэнзію на творы беларускіх аўтарак Вальжыны Морт і Евы Вежнавец.
Ілюстрацыйны здымакТацяна Нядбай/https://t.me/PENBelarus

У выдавецтве Kolegium Europy Wschodniej рыхтуюцца да выдання «Песні для мёртвых і ўваскрэслых» Вальжыны Морт у перакладзе з беларускай Богдана Задуры і «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец у перакладзе Малгажаты Бухалік.

 У сваю чаргу Беларускі Пэн-цэнтр нагадвае, што ў Варшаве адкрылася кнігарня «Кнігаўка» ад выдавецтва «Янушкевіч», дзе можна набыць кнігі на беларускай мове, у тым ліку і выданне, прысвечанае Алесю Бяляцкаму.

Гэта не толькі гісторыя асабістай барацьбы вядомага беларускага праваабаронцы, але і заклік да абароны правоў чалавека і веры ў вольную Беларусь.

Кнігарня месціцца ў польскай сталіцы па адрасе вул. Kłopotowskiego 4. Магчыма таксама дастаўка кніг па пошце: ад 1 да 5 дзён у Польшчы і да 14 дзён у краінах Еўропы.

юл