Павялічылася колькасць спробаў нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы, паведаміў у сацыяльных сетках прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Яцэк Дабжынскі (Jacek Dobrzyński).
Ён распавёў, што ўчора група з 22 чалавек прарвалася на польскую тэрыторыю, знішчыўшы тэхнічны бар'ер. 5 чалавек засталіся з беларускага боку і, кідаючы камяні ў польскія патрулі, запісвалі на відэа нелегальны пераход мяжы.
На думку Яцэка Дабжынскага, запіс можа быць выкарыстаны беларускім бокам для прапаганды таго, што мяжу з Польшчай можна лёгка перасекчы.
Дабжынскі падкрэсліў, што насамрэч спробы нелегальнага перасячэння мяжы хутка і эфектыўна стрымліваюцца. У якасці доказу ён прыклаў відэа з назірання мяжы, на якім відаць як эфектыўна працуюць польскія службы.
«Няма пераходу. Польская мяжа шчыльная. Тысячы вайскоўцаў, памежнікаў і паліцэйскіх, камеры і беспілотнікі ахоўваюць кожны яе метр 24 гадзіны ў суткі», — напісаў Яцэк Дабжынскі.
Дональд Туск анансаваў інфармацыйную кампанію ў сямі краінах, якая мае на мэце адбіць жаданне мігрантаў нелегальна перасякаць мяжу з Польшчай.
IAR/яс