У Апеляцыйны суд у Беластоку паступілі апеляцыйныя скаргі ад абаронцаў двух замежнікаў, якія мінулай восенню былі асуджаныя за дзейнасць у арганізаванай злачыннай групоўцы, якая займалася рознымі інтэрнэт-махлярствамі.
Ахвяры страцілі агульную суму амаль 1,4 мільёна злотых.
У кастрычніку 2024 года раённы суд у Сувалках прысудзіў абвінавачаных — грамадзян Украіны і Беларусі — да 6,5 гадоў пазбаўлення волі, а таксама абавязаў кампенсаваць нанесеную шкоду.
Суд першай інстанцыі ўстанавіў, што група дзейнічала з мая па жнівень 2022 года. Ахвярамі былі людзі з усёй Польшчы, у тым ліку з Падляшскага і Вармінска-Мазурскага ваяводстваў. У 47 пацярпелых злачынцы выманілі прыкладна 1,4 мільёна злотых.
У ходзе расследавання пракуратура ўстанавіла, што мужчыны і звязаныя з імі людзі тэлефанавалі пацярпелым і падчас размоў выдавалі сябе за супрацоўнікаў банка. Яны выкарыстоўвалі праграмнае забеспячэнне, якое дазваляла ім змяняць свой голас і рабіць выгляд, што размова вядзецца з нумара тэлефона банку. З індывідуальных рахункаў яны знімалі аднаразова ад некалькіх дзясяткаў да звыш 100 тысяч злотых.
Другі спосаб дзеяння зламыснікаў заключаўся ў імітацыі жадання набыць розныя тавары, прапанаваныя на інтэрнэт-парталах. Яны прыкідваліся людзьмі, зацікаўленымі ў набыцці гэтых тавараў, і - пад выглядам таго, што прадавец павінен аплаціць выдаткі на дастаўку - махляры адпраўлялі яму спасылку з падробленай панэллю аплаты ў Інтэрнэце.
Калі пацярпелы ўвёў свае дадзеныя для ўваходу ў электронны банк, ашуканцы перахапілі іх і самі ўвайшлі на гэты рахунак, затым пераводзілі грошы на свае ўласныя рахункі. Адзін з пацярпелых страціў больш за 200 тысяч злотых, спрабуючы прадаць пральную машыну.
Яшчэ адным спосабам дзеянняў абвінавачаных было прапанаваць арэнду кватэр, на інтэрнэт-парталах, якіх насамрэч у іх не было. Зламыснікі заключалі дамовы арэнды або браніравання праз Інтэрнэт і вымагалі перадаплату і іншыя плацяжы.
PAP/яс