Беларуская Служба

100-годдзе аўтакефаліі Царквы ў Польшчы. «Пачатак быў цяжкім, але цяпер наша сітуацыя стабільная»

02.06.2024 10:54
Сёлета Польская Праваслаўная Царква святкуе 100-годдзе атрымання аўтакефаліі, то бок незалежнасці, самастойнасці, наданых ёй Канстанцінопальскім патрыярхатам 13 лістапада 1924 году.
Аўдыё
  • 100-годдзе аўтакефаліі Царквы ў Польшчы. «Пачатак быў цяжкім, але цяпер наша сітуацыя стабільная»
Царква Святой Сафіі – Прамудрасці Божай у Варшаве фота: прыход Святой Сафіі – Прамудрасці Божай у Варшаве

Маскоўскі Патрыярхат не прызнаў гэтай аўтакефаліі, заявіўшы, што яна парушае кананічныя прынцыпы. Ён зрабіў гэта толькі пасля Другой сусветнай вайны.

Прававое становішча Польскай Праваслаўнай Царквы рэгулюецца Законам ад ліпеня 1991 года аб адносінах паміж дзяржавай і ППАК, які ўключае, між іншым: палажэнне аб тым, што Польская Аўтакефальная Праваслаўная Царква незалежная ад любой замежнай духоўнай і свецкай улады, кіруецца ў сваіх унутраных справах сваім уласным правам, свабодна выконвае духоўную і юрысдыкцыйную ўладу і вядзе свае ўласныя справы.

Праваслаўная царква з'яўляецца другой па колькасці канфесіяй у Польшчы. Пад апекай ППАЦ таксама знаходзіцца адна праваслаўная епархія ў Бразіліі.

Паводле дадзеных Царквы, на канец 2020 году Царква налічвала 503 996 вернікаў. Паводле алгарытму перапісу 2011 г. колькасць вернікаў Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы склала 156,3 тыс. чалавек.

«Пачатак быў цяжкім, але цяпер наша сітуацыя стабільная», – гаварыў архіепіскап Абель, ардынарый Люблінска-Хелмскай епархіі падчас канферэнцыі, якая была адным з пунктаў святкавання 100-годдзя:

-Ніколі такой стабільнасці Праваслаўная царква не мела як сёння, а самае галоўнае, што ў нас акрэслены праўны стан паміж дзяржавай і царквой. Дзякуючы гэтаму ў нас свае багаслоўскія школы, манастыры. Сёння мы падрыхтаваныя да новай перспектывы, да новай хвалі міграцыі з Украіны, таксама з Беларусі, каб стварыць для іх духоўны клімат і працягнуць руку духоўнай дапамогі.

Адыход ад Маскоўскай царквы прынёс шмат зменаў, гаварыў дырэктар Цэнтру праваслаўнай культуры ў Хэлме ксёндз Яраслаў Шчур:

-Перад усім, мне здаецца, што ў нас была большая свабода для стварэння ўласнай тоеснасці – народнай, культурніцкай, рэлігійнай. Перад усім час, які наступіў пасля 1924 году, пасля атрымання аўтакефаліі, быў часам глытка свежага паветра перад усім для маладой польскай дзяржавы, гэта міжваенны перыяд, і вяртанне Польшчай незалежнасці, таму незалежнасць Польшчы ішла ў пары з незалежнасцю Царквы.

Польская аўтакефалія выклікала спрэчкі не меншыя, чым тыя, якія назіраліся ва Украіне пры патрабаваннях аўтакефаліі адной з памесных праваслаўных цэркваў. Польскае праваслаўе падпарадкавалася Маскве ў канцы XVII ст., праваслаўная царква на землях былой РП увайшла ў склад Рускай царквы і больш за сто гадоў атаясамлівалася з рэлігіяй захопніка.

Сітуацыя змянілася з пачаткам Першай сусветнай вайны. Улады цяпер ужо незалежнай Польшчы не хацелі, каб 4 мільёны праваслаўных вернікаў былі падпарадкаваны чужой іерархіі ў варожай краіне, спустошанай бальшавіцкай рэвалюцыяй. Маршал Юзэф Пілсудскі таксама патрабаваў «незалежнасці царквы». Было вырашана, што польскае праваслаўе разрывае сувязь з Рускай праваслаўнай царквой і арганізуецца як аўтакефальная царква. Што адбылося 13 лістапада 1924 года, 100 гадоў назад.

<script async src="https://telegram.org/js/telegram-widget.js?22" data-telegram-post="byplradio/11268" data-width="100%"></script>

Урачыстасці святкавання 100-годдзя аўтакефаліі маюць пераважна рэлігійна-літургічны характар. Цэнтральнае набажэнства запланаванае на 19 жніўня ў Грабарцы – найважнейшай праваслаўнай святыні краіны.

Запланаваныя таксама іншыя цэнтральныя ўрачыстасці, звязаныя са стагоддзем аўтакефаліі Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы. Сярод іншых 13 лістапада – у гадавіну падпісання акту аб незалежнасці Праваслаўнай царквы ў Польшчы – у Мітрапалітальным саборы ў Варшаве адбудзецца адмысловая літургія, а ўвечары адбудзецца канцэрт праваслаўнай музыкі.

Юбілейныя ўрачыстасці завершацца 17 лістапада ўрачыстай літургіяй у касцёле Святой Сафіі ў Варшаве. У праграме таксама навукова-папулярная канферэнцыя, арганізаваная Хрысціянскай тэалагічнай акадэміяй і Праваслаўнай духоўнай семінарыяй у Варшаве.

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры