Беларуская Служба

«Васьміног» падрыхтаваў 12 курсаў, якія дазволяць беларускім школьнікам атрымаць пазашкольныя веды

04.06.2024 14:13
Курсы падрыхтаваныя для дзяцей рознага ўзросту – для дзяцей малодшага, сярэдняга і старэйшага ўзросту.
Аўдыё
  • «Васьміног» падрыхтаваў 12 курсаў, якія дазволяць беларускім школьнікам атрымаць пазашкольныя веды

. .

Школьнікі ўнутры і па-за межамі Беларусі не маюць магчымасці атрымліваць адукацыю па шматлікіх прадметах без ідэалагічнага складніку. Дзеля гэтага, на платформе «Васьміног» сабраныя курсы, якія дазволяць беларускім школьнікам атрымаць неабходныя веды.

На лічбавай платформе, якая з'яўляецца месцам сустрэчы для беларускіх дзяцей і падлеткаў, настаўнікаў і бацькоў, для атрымання сучаснай беларускаарыентаванай адукацыі, паявіліся 12 выдатных курсаў.

Кіраўнік праекту Аляксей Канстанцінаў кажа, што яны пазіцыянуюць гэтыя курсы як дадатковую, пазашкольную адукацыю.

-Гэтыя курсы ўзніклі з адной складанай праблемы, якую цяжка вырашыць. Ёсць шмат сям'яў, якія з’ехалі. Ёсць мноства людзей, якія засталіся і ходзяць у беларускія школы. І там, і там назіраецца шэраг цяжкасцяў. Унутры краіны адукацыйныя праграмы ідэалагізуюцца, пераглядаюцца падручнікі, рэдактуюцца курсы. Бацькі сустракаюцца з праблемай, якім чынам заставацца ў сувязі з беларускацэнтрычным зместам. У часткі бацькоў і дзяцей у дыяспарах таксама ёсць пытанне, як захаваць кантакт з беларускім зместам. Мы паспрабавалі адказаць на гэты запыт.

Курсы падрыхтаваныя для дзяцей рознага ўзросту – для дзяцей малодшага, сярэдняга і старэйшага ўзросту. Усе курсы – беларускацэнтрычныя.

Яны прысвечаныя розным тэмам, між іншым, матэматыцы, навуцы чытання, гісторыі і ВКЛ, філасофіі, мастацтву ці жаночай гісторыі Беларусі. Курсы запраектаваныя максімальна цікавым і прыцягальным чынам.

- Мы хацелі даць стартавы набор курсаў, паглядзець на рэакцыю і зразумець, на колькі вялікі гэты запыт. У прыватных размовах такое жаданне выказваецца, але колькі такіх людзей, на колькі ёсць жаданне вучыцца, калі такія курсы ёсць, мы не ведаем. Таму нашая задача паглядзець, на колькі гэта праблема, а можа гэта ўжо не праблема, і пытанне здымаецца, - расказвае Аляксей Канстанцінаў.

Другая задача – задаць планку якасці. Гэта добра зробленыя курсы, даступныя для самастойнага праходжання. І трэцяе: мы хацелі паказаць настаўнікам, што ёсць платформа, ёсць вучні, на яе можна заходзіць, размяшчаць свае матэрыялы і заставацца ў прафесіі.

Дапамога рэпрэсаваным настаўнікам – гэта напрамак з якім праект «Васьміног» таксама працуе.

Праект «Васьміног» узнік у канцы 2022 года. Праект накіраваны на адукацыйны сегмент школьнай адукацыі. Другі значны напрамак працы – аналітыка і даследаванні, якія выліваюцца ў падрыхтоўку рэформы сістэмы адукацыі.

Доступ да новых 12 курсаў цалкам бясплатны і максімальна спрошчаны. Іх можна знайсці тут.

Поўная размова - у далучаным гукавым файле.

ав