Здымак помніка, які паставяць на магіле Лізы Герцэн, на старонцы ў Facebook апублікавала Валярына Кустава.
«На фота — помнік, які ўрэшце паставяць на магіле Лізы. І на гэтым я адпускаю гэтую гісторыю. І душу нашай забітай дзяўчынкі канчаткова. Дзялюся фота з вамі, бо, думаю, многім таксама гэта важна», — напісала Валярына Кустава.
На Лізу Герцэн ноччу ў цэнтры Варшавы напаў мужчына ў масцы. Злачынца, пагражаючы нажом, зацягнуў яе ў двор, жорстка згвалціў, душыў і пакінуў голай паміраць. Жанчыну знайшлі мінакі. Яе даставілі ў бальніцу, дзе яна памерла 1 сакавіка.
У пачатку сакавіка ў Варшаве прайшоў марш «Яе звалі Ліза» на знак памяці 25-гадовай беларускі і адначасова акцыя пратэсту жанчын супраць гвалту.
вх