Беларуская Служба

Памёр шматразовы чэмпіён свету, вядомы польскі спартсмен

06.08.2024 18:00
Пра смерць выдатнага польскага спартсмена на сайце X паведаміў Музей спорту і турызму.
Вальдэмар МаршалэкPAP/Piotr Nowak

Памёр шматразовы чэмпіён па водна-маторным спорце Вальдэмар Маршалэк. Яму было 82 гады.

Пра смерць выдатнага польскага ўдзельніка гонак на катарах на сайце X паведаміў Музей спорту і турызму.

«Ён з'яўляецца адным з самых паспяховых польскіх спартсменаў у гісторыі. Ён быў шасціразовым чэмпіёнам свету ў катанні на маторных лодках. Спачывай з мірам, Майстар», – чытаем у заяве.

Вальдэмар Маршалэк нарадзіўся ў 1942 годзе ў Варшаве. З 1959 года быў гульцом клуба Polonia Warszawa. Ён быў адным з самых паспяховых удзельнікаў гонак на катарах у свеце.

Шэсць разоў станавіўся чэмпіёнам свету і чатыры разы – чэмпіёнам Еўропы. Ён заўсёды стартаваў з нумарам 11. У яго карʼеры было шмат здарэнняў, у 1982 годзе пасля сурʼёзнай аварыі на спаборніцтвах пад Берлінам ён перанёс клінічную смерць.

У 1998 годзе балатаваўся ў дэпутаты Варшаўскай Гарадской рады. Ён таксама займаў гэтую пасаду пасля мясцовых выбараў у 2002, 2006, 2010 і 2014 гадах.

IAR/аз