Беларуская Служба

Беларуская служба Польскага радыё: 15 чэрвеня чакаем Вас на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве!

14.06.2024 12:29
«У нас будзе ўсё ад фальклору і космасу, ажно да штучнага інтэлекта», – на стэнд Праграмы замежжага вяшчання запрашае дырэктарка Наталля Брыжка-Запур.
Аўдыё
  • 15 чэрвеня на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве адбудзецца 27-ы Навуковы пікнік Польскага радыё і Цэнтра навукі «Капернік»
15        27-
15 чэрвеня на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве адбудзецца 27-ы Навуковы пікнік Польскага радыё і Цэнтра навукі «Капернік» PR SA

15 чэрвеня на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве (PGE Narodowy) адбудзецца 27-ы Навуковы пікнік, арганізаваны грамадскім Польскім радыё і Цэнтрам навукі «Капернік». Навуковы пікнік – гэта найбуйнейшае ў Еўропе мерапрыемства па папулярызацыі навукі пад адкрытым небам, у якім актыўны ўдзел прыме таксама Праграма замежжага вяшчання.

Навуковы пікнік Польскага радыё і Цэнтра навукі «Капернік» – гэта найноўшыя даследаванні, знакавыя эксперыменты, цікавыя майстар-класы і захапляльныя шоу для людзей любога ўзросту, то бок – вялікае свята навукі, якое сёлета адбудзецца ўжо 27-ы раз. На мерапрыемства багатую прапанову падрыхтавала таксама Праграма замежжага вяшчання Польскага радыё.

«У нас будзе ўсё – ад фальклору і космасу, ажно да штучнага інтэлекта. Дадаткова, усё гэта на некалькіх мовах», – запэўнівае дырэктарка Праграмы замежжага вяшчання грамадскага Польскага Радыё Наталля Брыжка-Запур(Natalia Bryżko-Zapór).

Кіраўнічка праграмы заяўляе, што падчас мерапрыемства будуць прэзентавацца ўсе рэдакцыі:

- Нашая прапанова таксама багатая, як і ўся нашая праграма. Нагадваю, мы шматмоўныя – вяшчаем на шасці мовах. На пікніку будуць прысутныя практычна ўсе рэдакцыі – у меншай альбо большай ступені. Будзе нешта па-польску, па-нямецку, па-ўкраінску, па-беларуску, па-расійску і па-ангельску. Падсумоўваючы, мы прадставім сябе ў такім шматмоўным букеце.

Мерапрыемства, гэта таксама дасканалая нагода наблізіць наведвальнікам культуру краінаў у якія мы вяшчаем, кажа Наталля Брыжка-Запур:

- Будзе таксама крыху фальклору. Напрыклад, нашыя калегі з Украіны, а частка з іх, гэта ваенныя ўцекачы, плануюць паказаць сваю культуры. Яны запрашаюць наведвальнікаў навучыцца рабіць лялькі-мотанкі. Лялькі-мотанкі – гэта такія традыцыйныя ўкраінскія цацкі. Запрашаем да ўдзелу ў занятках, як дзяцей, так і дарослых. Разам з нашымі журналістамі можна будзе паспрабаваць зрабіць такую цацку.

Спадарыня Наталля Брыжка-Запур падкрэслівае, што ўдзел Праграмы замежжага вяшчання ў настолькі прэстыжным мерапрыемстве, як Навуковы пікнік – вельмі важны:

- Дарэчы, тут удзел кожнай праграмы важны, перш за ўсё, па рэкламных прычынах. Гэта дасканалая нагода для прэзентацыі; для таго, каб расказаць пра нашую місію. Нагадваю нашая праграма адсутнічае на агульнанацыянальных хвалях, вядомых сярэднестатыстычнаму слухачу. Таму ўдзел у пікніку – магчымасць нагадаць слухачам, што ў структуры Польскага радыё ўжо 88 гадоў дзейнічае праграма замежнага вяшчанння. Гэта адна справа. Другая справа – пікнік мае навуковы характар і ў яго рамках мы можам паказаць публіцы, тое, пра што ў эфіры мы паведамляем нашым слухачам за мяжой. Гаворка ідзе пра дасягненні польскіх навукоўцаў, а таксама дасягненні прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў у Польшчы.

«На Нацыянальным стадыёне мы чакаем Шаноўнае спадарства з 11.00 гадзіны», – кажа каардынатар па справах удзелу Праграмы замежжага вяшчання ў Навуковым пікніку Марта Маслоўска-Маўкевіч(Marta Masłowska-Małkiewicz):

- Пачынаем з 11.00, то бок разам са стартам усяго мерапрыемства. Пачне Нямецкая служба. Лейтматывам прапановы будзе космас. Кіраўнік рэдакцыі раскажа пра сваю кнігу для дзяцей на тэму – смецце ў космасе. Думаю, што гэта дасканала ўпісваецца ў сёлетні лозунг пікніка: «Неверагодна». Пазней сваю прапанову прадставіць Беларуская служба. Будуць конкурсы і моўныя гульні. Затым Украінская рэдакцыя запросіць, між іншым, на музычныя выступы, якія павядзе адзін з украінскіх калегаў – прафесійны музыка. У сваю чаргу Польская рэдакцыя пазнаёміць гасцей са штучным інтэлектам і чатам GPT. Жураністы, у тым ліку пакажуць, як дзейнічае дэзынфармацыя, фэйкнюсы іг.д. Пазней на сваю праграму запросіць Расійская рэдакцыя. Плануецца, між іншым, конкурс на прапанову інтэрв’ю на найбольш цікавую для слухачоў і гасцей пікніку тэму.

Апрача таго, адзін з супрацоўнікаў Расіякай рэдакцыі, які з’яўляецца саксафаністам, выступіць з невялічкім канцэртам.

Як мы ўжо згадалі, Беларуская рэдакцыя на Навуковым пікніку выступіць, як другая па чарзе. «Чакаем Вас з 12.00!», – запрашае галоўны рэдактар Беларускай службы Праграмы замежжага вяшчання Яланта Смялоўская(Jolanta Śmiałowska):

- Запрашаем на стэнд Праграмы для Замежжа, асабліва тады, калі гаспадаром будзе Беларуская служба.Мы падрыхтавалі шмат конкурсаў, моўных загадак. Вы зможаце праверыць наколькі выдатна Вы ведаеце польскую і беларускую мовы. Між іншым, Вы зможаце даведацца, што словы, якія гучаць на абедзвюх мовах аднолькава, могуць азначаць нешта зусім іншае. Будуць загадкі, звязаныя з геаграфіяй. Будзе таксама магчымасць паспрабаваць журналісцкай працы, у тым ліку можна будзе запісаць сябе на мікрафон. Мы таксама пакажам, як можна пераапрацаваць запісаны гук – зрабіць выказванне «больш гладкім». Пазнаёмім Вас з кулісамі журналісцкай працы. Беларуская служба будзе гаспадаром пікніка з 12.00 па 13.00. Мы вас шчыра запрашаем і чакаем!

Дзе канкрэтна шукаць стэнду Праграмы замежжага вяшчання на Нацыянальным стадыёне, падказвае Марта Маслоўска-Маўкевіч:

- Сёлета, падобным чынам, як і ў мінулыя гады Праграма для замежжа будзе мець свой уласны стэнд. Ён будзе размяшчацца ля галоўнага ўвахода на Нацыянальны стадыён.

На сёлетнім 27-м Навуковым пікніку Польскага радыё і Цэнтра навукі «Капернік» свае прапановы прадставяць амаль 120 экспанентаў, сярод якіх – даследчыя інстытуты, універсітэты, а таксама навуковыя колы, школы і прыватныя фірмы, якія займаюцца навукай і адукацыяй.

Мэта Навуковага пікніка – распаўсюд ведаў з розных галін навукі. Нагадваем, у 2005 годзе

Еўрапейская камісіяй прызнала мерапрыемства адным з 10 узорных еўрапейскіх праектаў у галіне «Навука і грамадства».

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Польскае радыё для замежжа адзначае 88-годдзе

01.03.2024 13:11
Зараз Польскае радыё для замежжа транслюе перадачы на шасці мовах: польскай, ангельскай, беларускай, нямецкай, расійскай і ўкраінскай.