Беларуская Служба

Майстар-класы, канцэрты, акцыі салідарнасці, сустрэчы ды дыскусіі – прайшоў Фестываль Абуджаных Тутака

15.07.2024 17:17
Гэта магчымасць пабачыцца, паглядзець, што сёння прэзентуе незалежная беларуская культура, а таксама добра адпачыць у асяроддзі беларусаў.
Аўдыё
 .
Фестываль ТУТАКА.Фота: Анна Пятроўская

Барык ля Гарадка на Беласточчыне пры мяжы з Беларуссю на тры дні стаў пляцоўкай для ўсебеларускага пікніка ў межах фестывалю ТУТАКА. Некалі тут адбывалася легендарнае «Басовішча», на якім 30 гадоў сустракаліся свабодныя беларусы. Сёлета на фестываль прыехалі беларусы не толькі з Польшчы, але і з усёй Еўропы, паколькі мерапрыемства настолькі насычанае рознымі падзеямі, што кожны мог знайсці нешта для сябе.

«Мы прыехалі спецыяльна на ТУТАКУ, паколькі тут такая прыемная атмасфера, шчырыя людзі, якія любяць адзін аднаго. Многа розных майстар-класаў, канцэртаў, сустрэчаў, шмат атракцыяў для дзяцей, для ўсёй сям'і. Я бывала раней на Басовішчы, такое адчуванне, што мы нібыта ў Беларусі, чуеш родную мову, гэта добры фестываль. Тут розныя крамікі з беларускімі вырабамі, рукадзеллем, сімваламі, людзі цікавяцца, шмат чаго для душы і развіцця беларускай культуры, падтрымкі палітвязняў і акцыі салідарнасці. Гэта крута».

Фестываль ТУТАКА – гэта магчымасць пабачыцца, паглядзець, што сёння прэзентуе незалежная беларуская культура, а таксама добра адпачыць у асяроддзі беларусаў.

З удзельнікамі фестывалю гутарыла Анна Пятроўская.

Слухайце далучаны гукавы файл!

Фестываль ТУТАКА. Фестываль ТУТАКА.