Падатковая служба Латвіі паведаміла, што з 16 ліпеня забаронены праезд асобам з зарэгістраванымі ў Беларусі транспартнымі сродкамі — легкавымі аўтамабілямі. Забарона распаўсюджваецца на ўезд у ЕС праз латвійска-беларускія і латвійска-расійскія памежныя пункты.
Абмежаванне мусіць знізіць рызыкі абыходу санкцый Еўрасаюза. Цяпер забаронены імпарт тавараў з Беларусі, якія дазваляюць Беларусі дыверсіфікаваць свае крыніцы даходу і ўдзельнічаць у расійскай агрэсіі супраць Украіны, калі гэтыя тавары паходзяць з Беларусі або калі яны экспартуюцца з Беларусі. У спіс такіх тавараў таксама ўваходзяць легкавыя аўтамабілі.
Забарона на ўезд не будзе распаўсюджвацца на транспартныя сродкі, прызначаныя для выкарыстання ў руху дыпламатычных і консульскіх прадстаўніцтваў.
Іншыя асобы, якія едуць на транспартным сродку, зарэгістраваным у Беларусі, не змогуць уехаць на ім у ЕС, перасякаючы дзяржаўную мяжу Латвійскай Рэспублікі.
У выпадку адмовы выконваць прадпісанні мытнага органа, у тым ліку пры вяртанні ў Беларусь ці Расію, можа быць прынята рашэнне аб канфіскацыі транспартнага сродку.
Асобам дазволяць вяртацца з ЕС у Беларусь на легкавых транспартных сродках, зарэгістраваных у Беларусі, калі яны не задэклараваныаўтамабіль як тавар і выкарыстоўваюць толькі як транспартны сродак.
вх