Беларуская Служба

Фотавыстава «Мой апошні мірны дзень ва Украіне» – спроба паказаць жахі вайны праз побытавыя справы

20.07.2024 12:12
Здымкі адлюстроўваюць звычайныя жыцці, напоўненыя радасцю і надзеяй, не азмрочаныя падзеямі, якія насоўваюцца.
Аўдыё
  • «Гэта выстава – спроба паказаць жахі вайны праз мірныя, вельмі побытавыя рэчы. Бо менавіта дзякуючы такому кантрасту можна пабачыць страшныя падзеі», – кажа куратаркі выставы Ксенія Тарасевіч.
Фотавыстава «Мой апошні мірны дзень ва Украіне»Фота ласкава перададзена К. Тарасевіч

Слухайце аўдыё!

У ЕГУ распачала працу выстава «Мой апошні мірны дзень ва Украіне». Выстава ўяўляе сабой збор калекцыі фотаздымкаў ад беларусаў і ўкраінцаў, якая паказвае апошніх мірныя імгненні ва Украіне перад пачаткам поўнамаштабнай вайны.

Здымкі былі адпраўленыя беларусамі і ўкраінцамі, якія захацелі падзяліцца сваімі асабістымі ўспамінамі пра тыя дні.
Кожная выява расказвае ўнікальную гісторыю – пра сяброўскія і рамантычныя сустрэчы, паўсядзённае жыццё і надзеі «А раптам не здарыцца?».

Здымкі адлюстроўваюць звычайныя жыцці, напоўненыя радасцю і надзеяй, не азмрочаныя падзеямі, якія насоўваюцца. Гэтыя здымкі адлюстроўваюць эмоцыі і перажыванні людзей, якія жылі ў той час, калі свет стаяў на грані кардынальных змен.

«Гэта выстава – спроба паказаць жахі вайны праз мірныя, вельмі побытавыя рэчы. Бо менавіта дзякуючы такому кантрасту можна пабачыць страшныя падзеі. Асабліва ўлічваючы сённяшнія навіны пра жорсткі абстрэл дзіцячага шпіталю ў Кіеве», – кажа куратаркі выставы Ксенія Тарасевіч.

Выстава будзе працаваць да 8-га жніўня, паглядзець яе можна каля галоўнага ўваходу ў ЕГУ (Вільня, Savičiaus g. 17).

эж