Беларуская Служба

Украінскі палітолаг: Не выключаю таемных перамоваў паміж Кіевам і Мінскам

20.07.2024 10:14
Беларускі палітолаг Арцём Шрайбман таксама не выключае, што Лукашэнка можа весці таемныя перамовы з Кіевам без кансультацыі з Масквой.
.
А. Лукашэнка Фота: Drop of Light/shutterstock

Беларускія ўлады адмянілі візы для грамадзян 35 краін Еўропы. Рэжым Лукашэнкі чакае турыстаў з Германіі, Вялікабрытаніі, Францыі і інш. Раней візы былі адмененыя для грамадзянаў Польшчу і краіны Балтыі. З адзінай агаворкай – выезд з Беларусі ў Расію, з якой Беларусь не мяжуе, забаронены, – пра гэта піша польская газета Rzeczpospolita.

Гаворка ідзе пра рашэнне, якое было прынятае некалькі дзён таму, калі Лукашэнка выехаў на мяжу і вярнуў адтуль войскі ў вайсковыя часткі. Беларускі дыктатар заявіў СМІ, што цяжкасцяў з украінцамі больш няма і спадзяецца, што іх не будзе, бо ўкраінцы адвялі войскі ад беларускіх межаў.

Адзін з расійскіх блогераў скардзіцца, што Лукашэнка не выплаціў атрыманыя ад Расіі крэдыты, а беларускае войска ня хоча ваяваць, маўляў, рускія гіньце, а мы будзем глядзець здалёк.

У расійскіх пабліках, які раней належалі групоўцы Вагнэра Яўгена Прыгожына, беларусаў ужо назвалі дармаедамі і здраднікамі, штучна створаным камуністамі народам, а палову тэрыторыі Беларусі – гістарычнай зямлёй Расіі.

Лукашэнкаўскія прапагандысты таксама не змаўчалі і нагадалі, што Беларусь, якая з пачатку вайны актыўна дапамагала Расіі, цяпер пакутуе праз санкцыі, а ў Расіі тым часам на вайне не нажываюцца толькі лянівыя, а не тыя, якія бяруць рызыка быць забітым на ўкраінскім фронце.

Аўтар артыкулу ў газеце Rzeczpospolita Руслан Шошын прыводзіць меркаванне ўкраінскага палітолага Уладзімера Фясенкі пра магчымыя таемныя перамовы паміж Кіевам і Мінскам, падчас якіх украінцы пераканаўча папярэдзілі беларускі бок, што не трэба далучацца да вайны. Таксама варта звярнуць увагу на размяшчэнне палка імя Кастуся Каліноўскага, які ваюе на баку Украіны. Яго трымаюць здаля ад мяжы з Беларуссю.

Беларускі палітолаг Арцём Шрайбман таксама не выключае, што Лукашэнка можа весці таемныя перамовы з Кіевам без кансультацыі з Масквой.

эж