Беларуская Служба

Да 80-годдзя Варшаўскага паўстання падрыхтаваны ўнікальны 3D-мапінг

24.07.2024 15:12
Незвычайнае візуальнае падарожжа па гісторыі Варшавы, а таксама даніна павагі гераічным варшаўскім паўстанцам і знаёмства з унікальнай культурнай спадчынай горада.
Аўдыё
  • Да 80-годдзя Варшаўскага паўстання падрыхтаваны ўнікальны 3D-мапінг
.
..

Усё гэта з 26 ліпеня спалучыцца ў мультымедыйных праекцыях «3D-мапінг, вул. Длуга 7 у Варшаўскім паўстанні» на фасадзе палаца Рачыньскіх на вул. Длуга 7 – сядзібы Цэнтральнага гістарычнага архіва.

Праект 3D-мапінг, падрыхтаваны Дзяржаўным архівам да 80-годдзя Варшаўскага паўстання, зʼяўляецца ініцыятывай, якая спалучае гістарычную спадчыну з сучаснымі тэхналогіямі. Выкарыстанне архіўных матэрыялаў з Архіва сучаснай дакументацыі і Нацыянальнага лічбавага архіва ў мультымедыйнай анімацыі створыць унікальны вобраз даваеннай Варшавы, гаворыць Агнешка Петшак з Архіва сучаснай дакументацыі:

-Мапінг будзе складацца з некалькіх частак. Першымі будуць здымкі Варшавы, каб мы паглядзелі, на колькі прыгожым быў гэты горад да вайны. Пасля будуць некалькі кадраў, прысвечаных атацы немцаў на Польшчу ў 1939 годзе, а потым самая вялікая частка – паўстанне. Гісторыя будынка па вул. Длуга 7, таксама будуць здымкі постацяў, каб гледачы пабачылі сапраўдных людзей, якія змагаліся, і знаходзіліся ў час паўстання на Длугай 7.


Візуальны наратыў у спалучэнні з архіўнымі матэрыяламі не толькі адлюструе драматычныя падзеі Варшаўскага паўстання, але і стане данінай памяці гераічным абаронцам сталіцы – дадала доктар Агнешка Петшак:

-Нам вельмі хочацца дагрукацца да маладых людзей. З аднаго боку гэта здымкі, але да іх дададзены эфекты, гукі. Хочацца зацікавіць маладых, каб яны больш паглыбіліся ў тэму Варшаўскага паўстання. Мы разлічваем, што гэты пасыл дойдзе да адрасатаў любога ўзросту, а таксама не толькі да жыхароў, але і да гасцей Варшавы, якія ў гэтыя дні будуць у сталіцы.

Праект зʼяўляецца інавацыйнай формай ушанавання памяці, якая абʼядноўвае культурную спадчыну з сучаснымі візуальнымі сродкамі. 3D-мапінг – гэта мост паміж мінулым і сучаснасцю.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры