Беларуская Служба

Стэфан Жаромскі – выдатны пісьменнік і… вандал (ФОТА)

23.08.2024 14:01
Пра складанае жыццё знакамітага пісьменніка мы даведаемся больш у Цякотах – месцы дзе Стэфан Жаромскі правёў дзяцінства.
Аўдыё
  • Стэфан Жаромскі – выдатны пісьменнік і… вандал
Цэнтр адукацыі і культуры «Шкляны дом» – Шляхецкая сядзіба Стэфана Жаромскага ў ЦякотахAnna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Цякоты(Ciekoty) – гэта невялікая вёска, распаложана непадалёка ад горада Кельцы (Kielce) ў паўднёвай Польшчы ля падножжа Свентакшыскіх гор. Усё ж, згаданая мясціна стала вядомай у Польшчы не з-за свайго безумоўна маляўнічага размяшчэння, але дзякуючы вядомаму польскаму пісьменніку; заснавальніку і першаму кіраўніку Польскага ПЭН-клуба Стэфану Жаромскаму.

Шляхецкая сядзіба Стэфана Жаромскага ў Цякотах/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Шляхецкая сядзіба Стэфана Жаромскага ў Цякотах/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Цякоты – гэта асаблівае месца на культурнай мапе Польшчы. Менавіта тут размяшчаецца Цэнтр адукацыі і культуры «Шкляны дом» – Шляхецкая сядзіба Стэфана Жаромскага. Гэта месца, у якім чатырохразовы польскі намінант на Нобелеўскую прэмію па літаратуры правёў дзяцінства, і да якога часта вяртаўся ў сваёй творчасці, нагадвае дырэктар цэнтра Войцех Пуртак (Wojciech Purtak):

- Гэта не быў радавы маёнтак Жаромскіх. Бацка Стэфана Вінцэнты Жаромскі быў адміністратарам навакольных фальваркаў. Цякоты – былі адным з ягоных, скажам так, месцаў працы і пражывання. Гісторыя сям’іі Жаромскіх у Цякотах пачалася 13 чэрвеня 1871 года, калі Вінцэнты Жаромскі пераехаў у Цякоты, падпісаўшы акт арэнды маёнтку.

Шляхецкая сядзіба Стэфана Жаромскага ў Цякотах/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Шляхецкая сядзіба Стэфана Жаромскага ў Цякотах/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Разам з ім у Цякоты пераехалі жонка - Францішка Юзэфа, дзве дачушкі – Алесяй і Балесяй і сын Стэфан, якому тады было шэсць гадоў і восем месяцаў.

Сям’я пасялілася ў больш за 100-гадовым доме на 12 гадоў. Малады Стэфан з’ехаў з Цякотаў у 1883 годзе, дарэчы ў трагічных акалічнасцях:

- Гэта сумныя акалічнасці, звязаныя са смерцю бацькоў Стэфана Жаромскага. У 1879 годзе ад сухотаў памірае маці Францішка Юзэфа. Усё ж канец гісторыі сям’і ў Цякотах, гэта восень 1883 года, калі памірае бацька - Вінцэнты.

Шляхецкая сядзіба Стэфана Жаромскага ў Цякотах/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Шляхецкая сядзіба Стэфана Жаромскага ў Цякотах/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Стэфан Жаромскі ніколі больш не вярнуўся ў Цякоты, хаця ў апошнія гады жыцця намагаўся выкупіць мясцовы фальварк. Блізкі сэрцу вобраз вёскі і дому ён увекавечыў у сваіх раманах, такіх якіх: «Бяздомныя», «Сізіфава праца», «Прадвесне»:

- Стэфан Жаромскі вельмі хацеў вярнуцца ў Цякоты, але пасля таго, як з'ехаў адсюль, ягонае жыццё было вельмі складанае. Трэба ўспомніць, што ён не здаў экзамену на атэстат сталасці і паступіў у ветэрынарную школу ў Варшаве – адну з нешматлікіх, дзе не патрабавалі атэстату. Канчаткова згаданай школы таксама не закончыў. Мы не ведаем, ці пазней, будучы ўжо вядомым пісьменнікам, Жаромскі вяртаўся ў Цякоты – хутчэй за ўсё, не. Аднак вядома, што некалькі гадоў да смерці ён рабіў захады з мэтай купіць маёнтак. Усё ж лісты, якія ён адпраўляў у міністэрства, заставаліся без адказу.

Шляхецкая сядзіба Стэфана Жаромскага ў Цякотах/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Шляхецкая сядзіба Стэфана Жаромскага ў Цякотах/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Цікава, што хоць бацькі Стэфана Жаромскага былі пахаваныя на непадалёкіх могілках, то на сённяшні дзень не магчыма вызначыць іхных магілаў:

- Жаромскія былі пахаваныя на могілках у Ляшчынах (Leszczyny) за некалькі кіламетраў ад Цякотаў. На жаль іхныя земляныя магілы не захаваліся да нашых часоў. Праблему вызначыць месца пахавання бацькоў, ужо некалькі гадоў пасля пахаронаў, меў сам пісьменнік. У парафіяльнай святыні знаходзіцца дошка з інфармацыяй, што тут адбыліся пахароны Жаромскіх. У сваю чаргу на муры, які акружае могілкі, некалькі гадоў таму была змешчаная памятная дошка, прысвечаная памяці Жаромскіх. 

Шляхецкая сядзіба Стэфана Жаромскага ў Цякотах/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Шляхецкая сядзіба Стэфана Жаромскага ў Цякотах/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Між тым, у 1901 годзе шляхецкая сядзіба ў Цякотах была суцэльна знішчанa ў выніку пажару. Цяперашні аб’ект – гэта сучасная рэканструкцыя з 2011 года, нагадвае Войцех Пуртак:

- Сучасна рэканструкцыя знаходзіцца дакладна на месцы гістарычнай сядзібы, хоць наш аб’ект крыху большы. Нам удалося стварыць месца, якое робіць уражанне, што Жаромскія выйшлі адсюль толькі на момант. Дзякуючы заангажаванню ганаровага кусташа Казімеры Запаловай (Kazimiera Zapałowa), праца над пастаяннай выставай была завершаная ў 2016 годзе. Рэканструкцыя адбывалася паводле гістарычных дакументаў, дзённікаў і раманаў Стэфана Жаромскага. Тут можам пабачыць, між іншым, пакойчык маці, кабінет бацькі, гасцёўню, пакойчык Стэфана са сталом, на які ляжаць ягоныя рукапісы і алоўкі, паколькі пісьменнік заўсёды пісаў алоўкамі.

Шляхецкая сядзіба Стэфана Жаромскага ў Цякотах/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Шляхецкая сядзіба Стэфана Жаромскага ў Цякотах/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сярод экспанатаў на пастаяннай выставе варта таксама звярнуць увагу на ўнікальны кленчнік маці, першадрукі твораў Стэфана Жаромскага з подпісам аўтара, фатаграфіі і памятныя рэчы, звязаныя з сям’ёй Жаромскіх, у тым ліку адзін з нешматлікіх здымкаў бацькі - Віцнэцта Жаромскага, а таксама здымкі сям’іі самога Стэфана, у тым ліку здымак сына пісьменніка - Адама.

Шляхецкая сядзіба Стэфана Жаромскага ў Цякотах/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Шляхецкая сядзіба Стэфана Жаромскага ў Цякотах/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Варта таксама зазірнуць у «Шкляны дом», які навязвае да ўтапічнай ідэі айчыны, якую Стэфан Жаромскі прадставіў рамане «Прадвесне»:

- Мы прапануем наведаць не толькі рэканструяваную шляхецкую сядзібу, але таксама мультымедыйную выставу, прысвечаную Жаромскаму ў «Шкляным доме»; паслухаць запіс голасу пісьменніка. Дадаткова з ваколіцай можна пазнаёміцца, шпацыруючы з адмысловым дадаткам. Можна спампаваць таксама адмысловыя квэсты, або адправіцца на Радастовую гару.

Дарэчы ў рэгіёне, званым таксама Жаромшчынай, можна знайсці больш слядоў славутага польскага пісьменніка. Напрыклад, у непадалёкіх Пнарах (Pnary), на месцы першай школы Стэфана, знаходзіцца прысвечаны пісьменніку помнік. У Кельцах размяшчаецца музей пісьменніка.

Подпіс Жаромскага на сцяне каплічкі ў Святой Катажыне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Подпіс Жаромскага на сцяне каплічкі ў Святой Катажыне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У сваю чаргу ў непадалёкай Святой Катажыне(Święta Katarzyna) можна пабачыць подпіс Жаромскага, дарэчы ў нечаканым месцы:

- Там побач з кляштарам знаходзіцца каплічка ў памяць удзельнікаў паўстання, якая ўвайшла ў гісторыю менавіта дзякуючы Жаромскаму. Стэфан Жаромскі і ягоныя школьныя сябры з Мужчынскай урадавай гімназіі ў Кельцах пакінулі на сценцы будынка свае подпіс. Трэба шчыра сказаць, што гэта, хутчэй за ўсё, быў акт вандалізмы безразважных студэнтаў. Тым не менш, подпіс Жаромскага захаваўся вельмі выдатна і, зазіраючы праз дзверы каплічкі, можна яго пабачыць і цяпер.

- запэўнівае дырэктар Цэнтра адукацыі і культуры «Шкляны дом» – Шляхецкая сядзіба Стэфана Жаромскага ў Цякотах Войцех Пуртак (Wojciech Purtak).

Цэнтр адукацыі і культуры «Шкляны дом» – Шляхецкая сядзіба Стэфана Жаромскага ў Цякотах/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Цэнтр адукацыі і культуры «Шкляны дом» – Шляхецкая сядзіба Стэфана Жаромскага ў Цякотах/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Варта ўспомніць, што Цэнтр адукацыі і культуры «Шкляны дом» арганізоўвае шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя не толькі творчасці патрона Стэфана Жаромскага, але таксама шырокай папулярызацыі польскай мовы.

Цэнтр адукацыі і культуры «Шкляны дом» /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Цэнтр адукацыі і культуры «Шкляны дом» /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У тым ліку, на пачатку ліпеня там адбываецца Фестываль СМІ і мастацтва «Адкрытыя кнігі», а на пачатку верасня – на «Імяніны Стэфана» ў Цякоты прыязджаюць пераможцы конкурсу за тытулу «Майстра польскай мовы», якія чытаюць і інтэрпрэтуюць творы Стэфана Жaромскага.

Дарэчы, за актыўную дзейнасць у галіне папулярызацыі польскай мовы і літаратуры, у 2021 годзе Цэнтр адукацыі і культуры «Шкляны дом» у Цякотах атрымаў прэстыжны тытул «Кузня майстроў польскага слова».

Цэнтр адукацыі і культуры «Шкляны дом» /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Цэнтр адукацыі і культуры «Шкляны дом» /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Нагадваем, Цэнтр адукацыі і культуры «Шкляны дом» – Шляхецкую сядзібу Стэфана Жаромскага можна наведваць у летнім сезоне з аўторка - па нядзелю, а ў зімовым - з аўторка па суботу. Кожную поўную гадзіну па пастаяннай выставе турыстаў праводзіць гід, які цікава расказвае пра сучасную ідэю цэнтра культуры «Шкляны дом», гісторыю самой шляхецкай сядзібы, жыццё і творчасць славутая пісьменніка.

Шляхецкая сядзіба Стэфана Жаромскага ў Цякотах/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Шляхецкая сядзіба Стэфана Жаромскага ў Цякотах/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Варта таксама адпачыць на лавачцы-помніку побач з малым Стэфанам-школьнікам і яго бацькамі ды зрабіць абавязковае фота на памяць.

Шляхецкая сядзіба Стэфана Жаромскага ў Цякотах/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Шляхецкая сядзіба Стэфана Жаромскага ў Цякотах/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Анна Задожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Запрашаем у паход «500 байдарак» у Драгічын (ВІДЭА)

19.07.2024 13:01
Штогод у жніўні Драгічын становіцца сталіцай байдарачнага спорту ў Польшчы.

Чалавек, які не паводзіў сябе, як багацей, заплаціў за кабылу рэкордную суму – галоўны конегадовец Янаўскага конезавода

09.08.2024 13:00
Пра феномен коней арабскай пароды з Польшчы і прэстыжны аўкцыён Pride of Poland, расказвае галоўны конегадовец з Янава Падляскага Вераніка Сасноўска.