Беларуская Служба

Вэнграў – тут Напалеон даведаўся пра сваю трагічную будучыню(ФОТА)

30.08.2024 17:15
Гэты невялікі гарадок называюць таксама жамчужынай барока ў Польшчы.
Аўдыё
 (.: Węgrów)
Вэнграў (польск.: Węgrów) – невялікі горад на рацэ Лівец Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сёння мы запрашаем у Вэнграў (польск.: Węgrów) – невялікі горад ва ўсходняй Польшчы, на рацэ Лівец. Вэнграў, які называюць таксама жамчужынай барока, славіцца, перш за ўсё, сваімі прыгожымі і каштоўнымі святынямі, якія будавалі і ўпрыгожвалі найвыдатнейшыя мастакі згаданай эпохі ў Еўропе.

Kасцёл св. Антонія Падуанскага і св. Пятра з Алькантары, Вэнграў/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Kасцёл св. Антонія Падуанскага і св. Пятра з Алькантары, Вэнграў/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Вэнграў можа пахваліцца шматвяковай і багатай гісторыяй таксама ў аспекце шматкультурнасці, кажа дырэктар Цэнтра дыялогу культур Марэк Собіш (Marek Sobisz):

- У Вэнграве на працягу стагоддзяў пражывалі вернікі розных рэлігіяў: католікі, праваслаўныя, пратэстанты, габрэі, а нават, у XVII стагоддзі шатландцы. Гэта паказвае, што гэты невялікі гарадок, калісьці прыцягваў увагу. Перш за ўсё, гэта адбывалася дзякуючы магнацкім родам –уладальнікам, то бок Радзівілам і Красіньскім. Менавіта пры іх, то бок напрыканцы XVI і пачатку XVII стагоддзяў – Вэнграў асабліва квітнеў. Не малое значэнне меў таксама факт, што праз гарадок праходзілі два важныя гандлёвыя шляхі. Адзін з Гданьска ва Украіну і Венгрыю, а другі з Варшавы ў Вільню. Дадаткова рака Лівец, на якой распаложаны Вэнграў, была суднаходнай ракой, па якой праходзіў гандаль збожжам. Гэта таксама прычынялася да развіцца гарадка.

Kасцёл св. Антонія Падуанскага і св. Пятра з Алькантары, Вэнграў /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Kасцёл св. Антонія Падуанскага і св. Пятра з Алькантары, Вэнграў /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сляды багатай гісторыі гарадка бачныя тут амаль на кожным кроку:

- Выдатны даследчык эпохі барока, святой памяці прафесар Марыюш Карповіч называў Вэнграў жамчужынай еўрапейскага барока. Менавіта тут знаходзяцца дзве вельмі прыгожыя і каштоўныя святыні: малая базіліка і былы кляштар францысканаў-рэфарматаў. Будаўніцтва абодвух аб’екты фінансаваў тагачасны ўладальнік тутэйшых земляў - плоцкі ваявода і варшаўскі стараста Ян Дабрагост Красіньскі - той жа сам, які ў Варшаве фінансаваў палац Красіньскіх, званы таксама палацам Рэчы Паспалітай. Для спраектавання, будаўніцтва і ўпрыгожання святыняў Ян Дабрагост Красіньскі наняў прыдворных мастакоў польскага караля Яна ІІІ Сабескага. Дзякуючы таму, па сённяшні дзень у Вэнгрaве мы можам палюбавацца, напрыклад, фрэскамі выдатнага італьянскага мастака Мікеланджэла Палоні.

Kасцёл св. Антонія Падуанскага і св. Пятра з Алькантары - фрэскамі выдатнага італьянскага мастака Мікеланджэла Палоні, Вэнграў /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Kасцёл св. Антонія Падуанскага і св. Пятра з Алькантары - фрэскамі выдатнага італьянскага мастака Мікеланджэла Палоні, Вэнграў /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Дарэчы, у згаданай святыні можна паглядзець таксама карціны, аўтарства выдатнага польскага мастака Шымона Чаховіча.

Лавачка-помнік Твардоўскаму на рынку ў Bэнграве /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Лавачка-помнік Твардоўскаму на рынку ў Bэнграве /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У сваю чаргу ў рызніцы базілікі захоўваецца калекцыя партрэтаў касцельных іерархаў і люстэрка Твардоўскага. Паводле легенды, гэта магічны артэфакт, нагадвае Марэк Собіш:

- Люстэрка майстра Твардоўскага можна пабачыць, трэба толькі раней дамовіцца з гідам. Яно фактычна належала майстру Твардоўскаму – які з’яўляецца гістарычнай постаццю. Твардоўскі займаўся алхіміяй, якая ў той час не была прызнана навукай. Люстэрка зроблена не са шкла, а са сплаву некалькіх металаў: волава, цынку, свінцу і бісмута. Ягоная вага складае каля 18 кілаграмаў. З самым люстэркам звязаныя некалькі легендаў. Між іншым, паводле адной з іх, Напалеон, які падчас паходу на Маскву, затрымаўся ў Доме гданьскім у Вэнграве таксама захацеў паглядзець магічнае люстэрка і, верагодна, пабачыў у ім сваю паразу і смерць на выспе святой Алены. Раззлаваны генерал кінуў у люстэрка нейкім цяжкім прадметам пасля чаго засталася драпіна. Зараз, калі нехта хацеў бы пабачыць у люстэрку сваю будучыню, таксама змог бы. Аднак, каб пазбегнуць магчымай трагедыі, люстэрка павесілі так, каб нашага адлюстравання відаць не было.

Базыліка св. Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Вэнграве/  Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Базыліка св. Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Вэнграве/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У сваю чаргу фарны касцёл св. Антонія Падуанскага і св. Пятра з Алькантары, то бок паслярэфармацкі кляштарны касцёл быў пабудаваны ў стылі барока ў 1693–1715 гадах па праекце галандскага архітэктара Тыльмана Гамерскага. Тут можна пабачыць фрэскі Мікеланджэла Палоні, а таксама алтар і распяцце, аўтарства Андрэаса Шлютэра. Увагу звяртае на сябе барочная эпітафія Яна Дабрагоста Красіньскага.

Kасцёл св. Антонія Падуанскага і св. Пятра з Алькантары, Вэнграў /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Kасцёл св. Антонія Падуанскага і св. Пятра з Алькантары, Вэнграў /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Пасля гістарычнай шматкультурнасці ў Вэнгрaве засталіся і іншыя сляды:

- Ёсць дзве святыні Евангелічнай царквы Аўгсбургскага веравызнання. Першая, гэта касцёл у стылі класіцызму, пабудаваны ў XIX стагоддзі. Другая, драўляная, 400-гадовая святыня, якая знаходзіцца на пратэстанцкіх могілках. Паводле легенды, касцёл быў пабудаваны за адзін дзень. Вакол яго размяшчаюцца магілы з XVII стагоддзя, у тым ліку магілы згаданых раней шатландцаў. У сваю чаргу, калі гаворка ідзе пра габрэйскую абшчыны, то ў Вэнгрaве засталіся могілкі з нешматлікімі мацэвамі. Да нашага часу ў гарадку захаваўся таксама дом вядомага рабіна Якава Моргернштэрна (Jicchak Zelig Morgenstern).

400-гадовая святыня Anna Zadrożna Евангелічнай царквы Аўгсбургскага веравызнання ў Вэнграве /Redakcja Białoruska/PRdZ 400-гадовая святыня Anna Zadrożna Евангелічнай царквы Аўгсбургскага веравызнання ў Вэнграве /Redakcja Białoruska/PRdZ

Усё ж наведванне Вэнгрaва варта пачаць да Цэнтра дыялогу культур, заахвочвае дырэктар згаданай культурнай установы Марэк Собіш:

- Мы заахвочваем спачатку наведаць Цэнтр дыялогу культур, паколькі тут, у  падвалах былога кляштара размяшчаецца сучасная мультымедыйная выстава, прысвечана гісторыі Вэнграва і ягонай спрадвечнай шматкультурнасці. Таксама ў цэнтры можна спампаваць адмысловы турыстычны квэст, які вядзе нас да самых цікавых месцах у гарадку. Гэта прывабная прапанова для сем’яў - дарослыя знаёмяцца з горадам, а дзеці ў гэтым часе таксама цікава бавяць час, разгадваючы галаваломкі.

Вэнграў /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Вэнграў /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Апрача гістарычных помнікаў, у Вэнграў турыстаў нязменна прыцягвае таксама рака Лівец:

- Лівец – гэта вельмі прыгожая рака. Яна дзікая, скажам так, не кранута чалавечай рукой. Менавіта таму асаблівай папулярнасцю сярод турыстаў з усяе Польшчы карыстаюцца байдарачныя паходы. Падчас іх можна адпачыць на ўлонні прыроды, а таксама пазнаёміцца з гістарычнай мяжой паміж Каронай Каралеўства Польскага і Вялікім Княствам Літоўскім. Нагадваю, Вэнграў быў апошнім гарадом у межах ВКЛ, а далей - на другім беразе ракі, дзе размяшчаецца замак у Ліве, які таксама пры нагодзе варта наведаць - была ўжо Карона Каралеўства Польскага. Побач з ракой размяшчаецца штучны вадаём з плажам, гульнявым полем, трэнажорнай пад адкрытым небам. Там можна ўзяць напракат водныя ровары і байдаркі. Гэта таксама нагода для турыстаў скарыстацца і гэтым відам актыўнага адпачынку.

Дом гданьскі, Вэнграў /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Дом гданьскі, Вэнграў /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Дырэктар Цэнтра дыялогу культур запрашае таксама на шматлікія мерапрыемствы арганізаваныя ўстановай:

- Цэнтру дыялогу культур спасылаецца на гісторыю Вэнграва; яго традыцыйную шматкультурнасць. Зараз мы патрабуем весці дыялог; размаўляць паміж сабой не толькі ў рамках буйных культураў. Дыялог патрэбным, як на рэгіянальным узроўні, так і міжнародным, напрыклад, паміж культурамі польскай, славянскай, украінскай, беларускай, літоўскай… Дыялог можа мець розныя аспекты. Гэта можа быць таксама дыялог паміж спевам і танцам, паміж выяўленчым мастацтвам і музыкай…

Вэнграў /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Вэнграў /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У рамках сваёй дзейнасці Цэнтр дыялогу культур арганізоўвае напрыклад летні адпачынак для польскіх дзяцей з Украіны, Літвы і Беларусі:

- Мы арганізоўваем летні адпачынак для дзяцей у Польшчы. Хочам, каб яны прыехалі ў айчыну сваіх продкаў, пабачылі, як развіваецца Польшча. Мы таксама робіць націск на пашырэнне польскай мовы, культуры і мастацтва. Напрыклад, у рамках сёлетняга праекту, нашыя госці знаёмяцца з фальклорам розных рэгіёнаў Польшчы.

- расказваў дырэктар Цэнтра дыялогу культур Марэк Собіш (Marek Sobisz).

Вэнграў /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Вэнграў /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Чалавек, які не паводзіў сябе, як багацей, заплаціў за кабылу рэкордную суму – галоўны конегадовец Янаўскага конезавода

09.08.2024 13:00
Пра феномен коней арабскай пароды з Польшчы і прэстыжны аўкцыён Pride of Poland, расказвае галоўны конегадовец з Янава Падляскага Вераніка Сасноўска.

Стэфан Жаромскі – выдатны пісьменнік і… вандал (ФОТА)

23.08.2024 14:01
Пра складанае жыццё знакамітага пісьменніка мы даведаемся больш у Цякотах – месцы дзе Стэфан Жаромскі правёў дзяцінства.