Беларуская Служба

На гэтым тыдні не стала Рэны Рольскай, вельмі папулярнай калісьці ў Польшчы пясняркі

30.08.2024 17:07
Яе творчая дзейнасць развівалася ў той час, калі польская масавая культура перажывала свой залаты век.
Rena Rolska.
Rena Rolska.Narodowe Archiwum Cyfrowe

Рэна Рольска (Rena Rolska, сапраўднае імя Regina Rollinger-Jonkajtys) нарадзілася 19 студзеня 1932 года ў Варшаве. На піку сваёй сцэнічнай дзейнасці яна стала выканаўцай шматлікіх папулярных хітоў, спявала і атрымлівала ўзнагароды на Нацыянальным фестывалі польскай песні ў Аполі і Міжнародным фестывалі песні ў Сопаце. Яе вялікія шлягеры – між іншым, «Залаты пярсцёнак», «Як сапраўдная дзяўчына», «Сёння нікога не чакаю». Гэтая апошняя песня дазволіла ёй перамагчы на конкурсе Польскага радыё. Часта выязджала ў Савецкі Саюз з уласнымі сольнымі канцэртамі, дарэчы, вельмі добра спявала на расійскай мове, але таксама ўдзельнічала ў гала-канцэртах на польскай сцэне. Наведвала з турнэ, акрамя рэспублік Савецкага Саюза, таксама ЗША, Канаду, Бельгію, Аўстрыю і Манголію.

У 70-ыя гады выступала ў варшаўскім тэатры «Сірэна». Але на пачатку 80-ых дала свой апошні выступ у варшаўскай Зале кангрэсаў, пасля чаго вырашыла завершыць сцэнічную кар'еру і занялася вырабам металічных упрыгожанняў ды інкрустацыяй па дрэве. Рэна Рольска двойчы атрымала «Залаты мікрафон», узнагароду Польска-Амерыканскага мастацкага агенцтва і запрашэнне ў ЗША. Была заслужаным членам Асацыяцыі польскіх сцэнічных артыстаў, з якой пачала супрацоўнічаць больш за шэсць дзясяткаў гадоў таму.

За час сваёй карʼеры музыкантка запісала шмат незабыўных песень, якія назаўсёды ўвайшлі ў гісторыю польскай поп-музыкі. Дзякуючы таленту, асабістаму абаянню і прыгожай знешнасці заваявала шырокае прызнанне і сімпатыю гледачоў. А я прапаную вашай увазе кампазіцыю «Залаты пярсцёнак».

Chodził kiedyś kataryniarz,

Nosił na plecach słowików chór

I papugę ze złotym dziobem,

I pierścionków sznur.

Nad warszawską szarą Wisłą

Za jeden grosik, za dwa lub trzy

«Modry Dunaj» w takt walca płynął

I papuga ciągnęła mi...

Złoty pierścionek, złoty pierścionek na szczęście,

Z niebieskim oczkiem, z błękitnym niebem, na szczęście.

Złoty pierścionek kataryniarza jedyny,

Na moje szczęście, na szczęście każdej dziewczyny.

Złoty pierścionek kataryniarza jedyny,

Na moje szczęście, na szczęście każdej dziewczyny.

Dzisiaj tamten kataryniarz

Nosi na plecach już skrzynię lat

I we włosach pierścionki srebrne,

Które zwija wiatr.

Odleciała już papuga

I mój pierścionek już dawno znikł,

Więc powiedzcie, gdzie mam go szukać,

Kto go jeszcze odnajdzie mi?..

Złoty pierścionek, taki miedziany, dziecinny,

Za ten pierścionek oddałabym dziś sto innych.

Хадзіў калісьці арганіст, на спіне нёс салаўіны хор і папугая з залатой дзюбай і нітку пярсцёнкаў. На варшаўскай сівой Вісле за адзін грош, за два ці тры «Modry Dunaj» ліўся ў рытме вальса і папугай працягваў...

Залаты пярсцёнак, залаты пярсцёнак на шчасце, з блакітным вочкам, з блакітным небам, на шчасце. Унікальны залаты пярсцёнак арганіста, на маё шчасце, на шчасце кожнай дзяўчыны.

Сёння той арганіст носіць на спіне скрыню гадоў і ў валасах срэбныя пярсцёнкі, якія скручвае вецер. Папугай ужо паляцеў. І майго пярсцёнка даўно няма. Дык скажыце, дзе яго шукаць. Хто яшчэ знойдзе яго... Залаты пярсцёнак, залаты пярсцёнак на шчасце, з блакітным вочкам, з блакітным небам, на шчасце.

Унікальны залаты пярсцёнак арганіста, пашанцавала мне, пашанцавала кожнай дзяўчыне. Залаты пярсцёнак, такі медны, дзіцячы, за гэты пярсцёнак я аддала б сёння сто іншых.


Kataryniarz – гэта назва прафесіі, якая ўжо знікла натуральным чынам, а памяць пра яе засталася толькі ў літаратурных ці дакументальных тэкстах, і яшчэ ў гутарковай мове. Kataryniarz граў на музычным інструменце (шарманцы, па-польску katarynka або саст. katrynka). А паколькі інструмент раз за разам граў адну і тую ж мелодыю, гэтая яго прыкмета засталася ў прымаўках – напрыклад, «nadaje jak katarynka» – балбоча як шарманка, па-беларуску кажуць «уключыў шарманку». Само слова шарманка неўласцівае беларускай мове, таму я пераклала не шарманшчык, а «арганіст», хаця зразумела, што гэта не адно і тое ж.

Za jeden grosik, za dwa lub trzy – за адзін грош, за два ці тры. Польскі грош – гэта беларуская капейка. І каштоўнасць у іх амаль што аднолькавая на дадзены момант.

Odleciała już papuga – папулярныя ў польскай мове дзеясловы з прыстаўка od- перакладаем на беларускую мову па-рознаму, часам без прэфіксу. Скажам, odleciał – ужо паляцеў (польскае odleciał мае крыху іншае значэнне, чым беларускае «адляцеў», у польскай мове гэты выраз азначае, што хтосьці паляцеў і хутчэй не збіраецца хутка вяртацца), odpracował – адпрацаваў аб скончыў працаваць, odpił – адпіў, odpiłował – адпілаваў.

Pierścionek już dawno znikł – пярсцёнак даўно знік. Дзеяслоў zniknąć у мінулым часе можа быць у двух формах – znikł i zniknął. Абедзве правільныя, хаця другая сустракаецца часцей.

нг