Беларуская Служба

«Малы доктар вярнуўся» - дакументальны спектакль пра імігрантаў на польска-беларускай мяжы

10.09.2024 06:15
Першы паказ адбудзецца 14-га верасня на кампусе Беластоцкага ўніверсітэта ў Цэнтры культуры. 
Аўдыё
  • «Малы доктар вярнуўся» - дакументальны спектакль пра імігрантаў на польска-беларускай мяжы - Яанна Троц
Афіша спектакля «Малы доктар вярнуўся»Польскае радыё/З.Косцін

Слухайце далучаны файл!

Трагедыя людзей, якія перасякаюць польска-беларускую мяжу, пераплятаецца з лёсам жыхароў Гайнаўкі, Бельска і іншых падляшскіх гарадоў і вёсак.

Тэатр «Чрэво» падрыхтаваў новы спектакль, які закранае тэму міграцыйнага крызісу на Падляшшы. Гісторыя ў спектаклі канцэнтруецца вакол аднаго чалавека - доктара з Бельска Падляшскага, які ў 1980-я гады прыехаў на вучобу з Іраку. Да яго ў шпіталь трапляюць «людзі з лесу».

Гэта мультымедыйны спектакль. Пра пастаноўку рэжысёр спектаклю Яанна Троц распавядае Максіму Фіёніку.

Для жыхароў і наведвальнікаў гарадоў, у якіх будзе паказаны спектакль «Малы доктар вярнуўся» - бясплатныя квіткі. Можна іх атрымаць даслаўшы паведамленне на адрас rezerwacje@czrevo.pl

яс