Сёння я хачу вам прапанаваць прыгожую, хоць і сумную кампазіцыю ў выкананні Аніты Ліпніцкай (Anita Lipnicka). Гэта далікатная балада, напісаная першапачаткова на англійскай мове, а пазней перакладзеная на польскую. Аўтарам арыгінальнага тэксту і музыкі да гэтай песні быў брытанскі выканаўца Нік Тэлбат (Nicholas John Talbot, сцэнічная мянушка Gravenhurst), які памёр у маладым узросце.
Перад тым, як перайсці да тэксту песні, некалькі слоў пра выканаўцу Аніту Ліпніцкую, якая сябравала з Нікам Тэлбатам. Цяпер прозвішча Аніты – Грэй, хаця і так яна ўсім вядомая пад дзявочым прозвішчам Ліпніцка. Нарадзілася ў чэрвені 1975 года ў гарадку Пётркуў Трыбунальскі. У маладосці працавала ў якасці мадэлі, у першай палове 90-ых гадоў яна была вакалісткай гурта Varius Manx, з якім выпусціла два студыйныя альбомы і запісала кампазіцыі, якія сталі вялікімі хітамі. У 1996 годзе яна пакінула групу Varius Manx і пачала сольную кар'еру.
Яе альбом пад назвай «Усё можа здарыцца» (Wszystko się może zdarzyć) дасягнуў камерцыйнага поспеху, а сінгл, які прасоўваў альбом, вядомы, бадай, кожнаму паляку. У наступныя гады яна наладзіла музычнае супрацоўніцтва з Джонам Портэрам, з якім запісала тры кампакт-дыскі.
Аніта стала двойчы лаўрэаткай прэстыжнай музычнай прэміі Фрыдэрык, яна таксама 14 разоў была намінаваная на гэтую ўзнагароду. За продажы сваіх сольных альбомаў яна атрымала адну трайную плацінавую, адну плацінавую і пяць залатых пласцінак.
А песня «Ptasiek» (Птушачка) – гэта аповесць пра неўміручасць ідэалаў. Пра чысціню пачуццяў і наіўнасць праўды, якая заўсёды знойдзе шлях далей, як заразная хвароба, якая перадаецца ад сэрца да сэрца, – так яе апісала сама Аніта Ліпніцка.
Wierzyłeś zawsze w to, co dobre
Pierwsze i czyste
Zabrakło drogi sercu bliskiej
Wybrałeś ciszę
Czy pamiętasz jeszcze mnie,
Dziewczynę z rzeką w tle?
Nad nami kaskady gwiazd
Mówiłeś: ”Trzeba żyć, nieustannie goniąc sny”
W Twoich oczach nie było dna
Gdziekolwiek jesteś dziś
Twoja iskra się we mnie tli
Będę niosła ją dalej w świat
Za to, co mam w sobie, dziękuję Tobie
Nad miastem chmur pobladłe cienie
Martwe ulice
Powracasz do mnie myśli lśnieniem
Furkotem skrzydeł
Gdziekolwiek jesteś, wiedz
W moich żyłach wrze Twoja krew
Z pestki pragnień zakwita sad
Za to, co mam w sobie, dziękuję Tobie
Dziękuję Tobie, dziękuję Tobie
Czy pamiętasz jeszcze mnie
Dziewczynę z rzeką w tle?
Mówiłeś: ”Trzeba żyć nieustanni goniąc sny”
Gdziekolwiek jesteś, wiedz
W moich żyłach wrze twoja krew
Za to, co mam w sobie, dziękuję Tobie...
Ты заўсёды верыў у тое, што добрае, першае і чыстае. Не было дарогі, блізкай (твайму) сэрцу. Ты выбраў цішыню. Ты яшчэ памятаеш мяне, дзяўчыну з ракой на заднім плане? Каскады зорак над намі. Ты казаў: «Трэба жыць пастаянна ў пагоні за марамі». У тваіх вачах не было дна.
Дзе б ты не быў сёння, твая іскра тлее ўва мне. Я панясу далей у свет. За тое, што я маю ўнутры сябе, я дзякую табе. Над горадам хмар бледныя цені. Мёртвыя вуліцы. Ты вяртаешся да мяне ззяннем думак, шумам крылаў.
Ты яшчэ памятаеш мяне, дзяўчыну з ракой на заднім плане? Ты казаў: «Трэба жыць пастаянна ў пагоні за марамі». Дзе б ты не быў, ведай, твая кроў кіпіць у маіх жылах. За тое, што ў мяне ўнутры, я дзякую табе. З зерня жаданняў расцвітае сад...
Zabrakło drogi sercu bliskiej – не было або не знайшлося дарогі (шляху), блізкай сэрцу. Выразы brakuje, zabraknąć вельмі часта ўжываюцца ў польскай мове. Гэта азначае «адсутнасць нечага», недахоп. Па-польску «brak» можа мець такое ж значэнне, як і па-беларуску, калі, скажам, тавар, рэч мае нейкі недахоп, хаця часцей сказалі б «wada».
Trzeba żyć, nieustannie goniąc sny – трэба жыць, бесперапынна ў пагоні за марамі. Нельга забываць, што тэкст кампазіцыі быў найперш напісаны на ангельскай мове, а там словы «прысніцца» і «марыць» гучаць аднолькава – dream. Па-польску ёсць дзеяслоў marzyć – марыць і śnić – бачыць сон. І яшчэ нагадваю розніцу на польскай мове паміж «żyć» і «mieszkać». Першы азначае жыццё агулам, а другі ўказвае на жыццё ў канкрэтным месцы – у горадзе, доме ці кватэры. І прыклады:
Moje marzenia senne są coraz dziwniejsze – мае сны ўсё больш дзіўныя.
Mieszkam w Warszawie od roku – я жыву ў Варшаве год.
Żyje się tu i teraz – трэба жыць, як набяжыць.
W moich żyłach wrze Twoja krew – у маіх жылах кіпіць твая кроў. Па-польску ёсць дзеяслоў «kipieć» (кіпець – вада кіпіць – woda kipi), сінонім – «wrzeć», але назоўнік, які называе кіпень – «wrzątek», няма назоўніка ад дзеяслова «kipieć».
нг