Беларуская Служба

Вялікая выстаўка палітычнага плакату ў Варшаве «Салідарнасць 2.0» ФОТА

19.09.2024 07:15
Free Belarus. Support Ukraine. Stop Russia. У Варшаве адкрылася вялікая выстаўка палітычнага плакату «Салідарнасць 2.0».
Аўдыё
  • Англамоўны канцэпт гучыць так: Free Belarus. Support Ukraine. Stop Russia.
      2.0.
Выстаўка палітычнага плакату ў Варшаве «Салідарнасць 2.0».Radyjo.net

У Варшаве адкрылася выстаўка плакатаў на знак міжнароднай салідарнасці з народамі Украіны і Беларусі. На мерапрыемстве прадстаўлены работы 37 мастакоў з Украіны, Польшчы, Беларусі, Літвы, Латвіі, Румыніі, Даніі і Ізраіля.

Сваімі творамі мастакі хочуць выказаць падтрымку народам, якія змагаюцца з расійскай агрэсіяй.

Мы паразмаўлялі з мастаком, які з'яўляецца ініцыятарам гэтай падзеі.

ZmiThor, гэта творчы псеўданім суразмоўцы, і так просіць да яго звяртацца, кажа, што праз мастацтва плакату хацеў звярнуць увагу да тэмы Беларусі і беларусаў, а таксама Украіны:

— Выстава называецца «Салідарнасць 2.0». Ідэя выставы ў мяне з’явілася, калі прачытаў даследаванне, якое паказала, што стаўленне палякаў да беларусаў рэзка пагоршылася пасля пачатку вайны, нападу на Украіну з беларускай тэрыторыі. І ў цэлым гэтая салідарнасць з беларусамі 2020-га і пасля перажывае крызіс. Я — дызайнер-графік, мастак. Даўно раблю розныя цікавыя «карцінкі». Займаюся прафесійна брэндынгам і сваёй галоўнай мэтаю бачу зрабіць рэбрэндынг Беларусі як еўрапейкай краіны, бо цяпер яна постсавецкая, лукашэнкаўская, далёкая ад Заходняй Еўропы.

Брэнд — гэта не тое, што мы кажам пра сябе, а сума ўражанняў іншых людзей пра нас. З майго досведу, у іншых краінах мала хто ведае пра Беларусь і нават мала хто аддзяляе Беларусь ад Расіі.

Агулам прадстаўленыя працы 37 мастакоў. Тэмы плакатаў — вызваленне Беларусі, падтрымка Украіны, спыненне расійскай агрэсіі. Ідэя выставы — зрабіць яе міжнароднай.

Англамоўны канцэпт гучыць так: Free Belarus. Support Ukraine. Stop Russia.


Вялікая выстаўка палітынага плакату ў Варшаве «Салідарнасць 2.0». Вялікая выстаўка палітынага плакату ў Варшаве «Салідарнасць 2.0».

. .
. .

. .


Мастак ZmiThor кажа, што Польшча як месца для выставы з’яўляецца сімвалічнаю краінай:

— Польшча вядомая як краіна, што вызвалілася ад камунізму, вядомы яе рух «Салідарнасць». Хацелася б натхніць беларусаў, якія цяпер умоўна знаходзяцца пад маскоўскай акупацыяй, што не вельмі моцна адрозніваецца ад Польшчы 1980-ых, салідарнасцю гэтай краіны. Хацелася б, каб паняцце салідарнасці не было нейкім гістарычным канцэптам, гэта тое, што патрэбна ўсім.

У Польшчы, так бы мовіць, старая школа плакату. Гэты выяўленчы сродак папулярны ў краіне, ёсць мастакі, якія спецыялізуюцца менавіта на плакатах, і плакаты можна набыць як элемент дэкору, напрыклад.

— Беларусы, калі рабілі плакаты, то больш выкарыстоўвалі тэкст, а не візуальныя элементы. У Польшчы традыцыя плакатаў існуе яшчэ з пачатку ХХ стагоддзя. Фарамат плаката танны, галоўнае, каб была ідэя, плакат павінен спрацаваць за лічаныя секунды, данесці нейкую думку аўтара,  — падкрэслівае суразмоўца.

Таксама ён звяртаў увагу, што некаторыя мастакі, якія жывуць і працуюць у розных краінах, прыйшлі да падобных ідэй — на выставе нават ёсць візуальна падобныя блокі работ розных аўтараў.


. .

Адной з асаблівасцяў гэтай выставы з’яўляецца яе месцазнаходжанне – плакаты размешчаны ў гістарычным месцы, дзе ў 1989 годзе размяшчаўся выбарчы штаб  «Салідарнасці».

Магчыма, выстава пасля Варшавы будзе паказаная ў Гданьску. Прынамсі, гэта было б лагічна ў кантэксце тэрміну "салідарнасць", у кантэксце вядомай арганізацыі з аналагічнай назваю.

Выстава будзе дзейнічаць да 12 кастрычніка бягучага года па адрасе

pl. Konstytucji 6, 05-550 Warszawa.

Xас працы: 13.00 — 21.00

Гэта пляцоўка ініцыятывы «Зробім разам».


. 
вх