Беларуская Служба

Ва Уроцлаве распачынаецца XII Фестываль незалежнай беларускай культуры

16.10.2024 17:25
На працягу пяці дзён можна акунацца ў атмасферу беларускай культуры праз мову мастацтва і адкрытыя дыскусіі пра стан беларускай дзяржавы і грамадства.
Аўдыё
  • Пра пгараму XII Фестываля незалежнай беларускай культуры ва Уроцлвае расказван суарганізатарка імпрэзы Наталля Хацько
 XII
Афіша XII Фестываля незалежнай беларускай культуры Fundacja "Za Wolność Waszą i Naszą"

У праграме фестывалю 2024 году — больш за 20 разнастайных мерапрыемстваў ад спектакляў і дыскусій да кніжнага кірмашу і канцэртаў. Сярод удзельнікаў — вядомыя беларускія творцы: Кацярына Ваданосава, Уладзімір Някляеў, KRIWI band і іншыя.

На працягу пяці дзён жыхары Уроцлава змогуць акунацца ў атмасферу беларускай культуры праз мову розных выяўленчых мастацтваў, у тым ліку, праз перфарматыўны досвед і адкрытыя дыскусіі пра стан беларускай дзяржавы і грамадства, — пераконвае суарганізатарка фестывалю Наталля Хацько, звяртаючы ўвагу на сёлетні слоган імпрэзы — «Разам далей»:

— Летась слоганам фестывалю быў «Разам лепей», а сёлета «Разам далей». Як бачыце наўмысна пакідаем слова «разам». У гэтым і ёсць асноўны пасыл нашага фестывалю. Мы глыбока перакананыя, што разам можам дасягаць большага, чым паасобку. Таму ў пгараме фестывалю апынулася шмат супольных праектаў, які падкрэсліваюць моц і значнасць аб'ядання, адкрываюць прастору для глыбокіх дыскусій і шчырых эмоцый. (…)

Падрабязней пра праграму XII Фестывалю незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж

У польскім Уроцлаве створаны беларуска-ўкраінскі дзіцячы рок-гурт – каманда хоча, каб да іх таксама далучыліся палякі (ВІДЭА)

18.06.2024 06:02
«Іх ужо, дарэчы, запрасілі на культурны фестываль у Германію ў верасні. Гэта ўжо аб нечым гаворыць».