Беларуская Служба

У астралэнцкім маўзалеі пакояцца астанкі амаль 200 паўстанцаў 1830-1831 г.г. (ФОТА)

01.11.2024 08:01
Пасля 80 гадоў у Астралэнцы канчаткова ўдалося завершыць будаўніцтва маўзалея і ўшанаваць памяць паўстанцаў.
Аўдыё
  • Помнік-маўзалей загінуўшым у Астралэнскай бітве 26 траўня 1831 года
-     26  1831
Помнік-маўзалей загінуўшым у Астралэнскай бітве 26 траўня 1831 годаЗдымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Бітва пад Астралэнкай, якая адбылася 26 траўня 1831 года, была вырашальнай для Лістападаўскага паўстання, інакш паўстання 1830-1831 гадоў. Крывавая сутычка скончылася паразай палякаў, якія да таго часу захоўвалі перавагу над царскімі войскамі і вялі паспяховы наступ. Параза польскага боку на самой справе прычынілася да завяршэння нацыянальна-вызваленчага ўзброенага супраціву і  Вялікай эміграцыі ўдзельнікаў.

Сёння мы прапануем адправіцца, менавіта, у Астралэнку, горад у якім памяць пра паўстанцаў надалей застаецца жывой.

Помнік-маўзалей у Астралэнцы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Помнік-маўзалей у Астралэнцы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У прыватнасці мы запрашаем наведаць Помнік-маўзалей загінуўшым у Астралэнскай бітве 26 траўня 1831 года. Тут можна паглядзець, між іншым, саркафаг з прахам загінулых паўстанцаў, мультымедыйную выставу, калекцыю мініяцюрнага войска і выставу артылерыі часоў Царства Польскага пад адкрытым небам.

 Да 100-годдзя бітвы нарадзілася ідэя асаблівага ўшанавання ейных удзельнікаў, нагадвае экскурсавод Анна Рахачэўска(Anna Rochaczewska):

- Ідэя нарадзілася ў 1929 годзе, калі было вырашана ўшнаваць герояў бітвы пад Астралэнкай помнікам-маўзалеем. Быў абвешчаны конкурс на праект помніка, да ўдзелу ў якім былі запрошаныя чатыры скульптары з Варшавы, сярод якіх была нават жанчына. Перамог праект, аўтарства Барыса фон Зінзэрлінга і Рамуальда Зэрыха(Borys von Zinserling i Romuald Zerych), які найбольш спадабаўся конкурснай камісіі. На падставе згаданага праекта пачалося будаўніцтва аб’екта.

Варта дадаць, што Барыс фон Зінзэрлінг з’яўляецца таксама аўтарам, у тым ліку, праекта касцёла Святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус у Белавежы і суаўтарам рэканструкцыі інтэр'ера Прэзідэнцкага палаца ў Варшаве.

Помнік- маўзалей у Астралэнцы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Помнік- маўзалей у Астралэнцы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Праект астралэнцкага помніка-маўзалея меў мадэрны характар і падзяліў грамадства на тых, каму ён падабаўся і тых, каму не. Усё ж яго рэалізацыя пачалася неадкладна. На жаль аказалася, што высакародныя планы не былі забяспечаныя адпаведнымі сродкамі:

- Сярод грамадзян збіраліся ахвяраванні, інакш «цаглінкі» ў выглядзе паштовых картак. Кожная картка каштавала 50 тагачасных грошаў. Калі ахвяравальнік купіў іх за 500 злотых, то павінен быць увекавечаны ў памятнай кнізе, а калі за больш - то  ягонае прозвішча мела быць змешчанае на адмысловай памятнай дошцы. На жаль адпаведнай сумы не ўдалося сабраць і з буйнога праекта быў рэалізаваны выключна жалезабетонны каркас помніка з першым паверхам, дзе павінна была знаходзіцца капліца з астанкамі паўстанцаў. На жаль, больш пабудаваць не ўдалося.

Пазней было яшчэ некалі спробаў завяршэння будаўніцтва помніка, дарэчы кожны раз у іншым стылі, але і яны не пашанцавалі:

- Толькі ў 2009 годзе рашэннем кіраўніцтва Музея курпёўскай культуры ў Астралэнцы быў абвешчаны тэндэр на заканчэнне будаўніцтва помніка-маўзалея. У ім перамагла архітэктурная майстэрня з Варшавы. Было прынятае таксама рашэнне аб рэвіталізацыі форта, на месцы якога размяшчаецца помнік. Праект быў рэалізаваны ў значнай ступені за сродкі з ЕС.

Звонку аб’ект асабліва не адрозніваецца ад арыгіналу, то бок праекта Зінзэрлінга і Зэрыха. Маўзалей у Астралэнцы - адзіны ў Польшчы аб'ект такога тыпу, прысвечаны загінулым у канкрэтнай бітве Лістападаўскага паўстання. У саркафагу пакояцца астанкі 80-120 жаўнераў, якія загінулі ў бітве пад Астралэнкай:  

- Астанкі былі сабраныя на полі бою, на месцы якога дыслакаваны маўзалей. Раней іх захоўвалі на могілках і ў катакомбах паслябернардынскага касцёла ў Астралэнцы.

Vобраз «Бітвa пад Астралэнкай», аўтарства Караля Малянкевіча Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Vобраз «Бітвa пад Астралэнкай», аўтарства Караля Малянкевіча Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Падчас экскурсіі па маўзалею можна паглядзяць два фільмы датычныя бітвы пад Астралэнкай:

- Адзін фільм абапіраецца на вобраз бітвы пад Астралэнкай, аўтарства Караля Малянкевіча – удзельніка Лістападаўскага паўстання. Малякевіч быў высокапастаўленым афіцэрам, ад'ютантам аднаго з генералаў паўстання. Ён пісаў дзённікі, на падставе якіх узнік каментар да гэтага фільма. Сам вобраз, які з’яўляецца лейтматывам фільма ўзнік на выгнанні. Малянкевіч эміграваў у Францыю, дзе закончыў мастацкую акадэмію і менавіта ў Парыжы намаляваў згаданы вобраз, які зараз з’яўляецца ўласнасцю Музея курпёўскай культуры ў Астралэнцы і там яго можна паглядзець. Другі фільм, паказвае ход бітвы пад Астралэнкай. Ён узнік на аснове штабных мапаў баявога камандавання. Дадаткова можна паглядзець здымкі са святкавання сотай гадавіны бітвы. Можна паглядзець і кароткі фільм, які паказвае сотую гадавіну пачатку Лістападаўскага паўстання, якая адзначалася ў Варшаве з удзелам прэзідэнта Масціцкага. На фільме выдатна бачны стары горад і магчыма гэта згаданая стужка служыла ўзорам для аднаўлення найстарэйшага раёна сталіцы пасля вайны.

На жаль на выставе мы амаль не паглядзім гістарычных артэфактаў, датычных Лістападаўскага паўстання, кажа Анна Рахачэўска:

- На жаль у нас такіх артэфактаў няма. Яны збіраліся ў часу ПНР. Тады гэтым займаўся мясцовы настаўнік гісторыі. На жаль ён іх трымаў тут - у маўзалеі, дзе не было дастатковага забеспячэння. Мы не ведаем, дзе дзеліся гэтыя экспанаты. Адзінае, што ў нас ёсць гэта арол, які быў прыбіты да века труны з астанкамі паўстанцаў. Яго выканалі вучні рамеснай школы, заснаванай у Астралэнцы ў 1921 годзе лекарам і грамадскім дзеячам Юзафам Псарскім.

Помнік- маўзалей у Астралэнцы, выстава арылерыйскай зброі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Помнік- маўзалей у Астралэнцы, выстава арылерыйскай зброі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

На ніжэйшым паверсе маўзалея знаходзіцца выстава мініяцюрнага войска, якая таксама тэматыкай навязвае да гісторыі Астралэнкі:

- Гэта падарунак ад бізнесмена спадара Марэка Аксэнтовіча - нашчадка вядомага польскага жывапісца Тэадора Аксэнтовіча(Teodor Axentowicz). Гісторыя заснавання калекцыі вельмі цікавая. Менавіта спадар Марэк падчас Варшаўскага паўстання гуляў такімі жаўнерыкамі. У моманце, калі ён увайшоў пад ложак, каб падняць фігурку, якая ўпала, немцы кінулі ў кватэру гранату. Калі б хлопчык сядзеў за сталом, то ён не перажыў бы. Паколькі спадар Марэк палічыў, што гэта фігурка выратавала яму жыццё, то ён вырашыў заснаваць калекцыю, якую пазней перадаў свайму сыну Гжэгажу – выдатнаму знаўцы напалеонаўскай эпохі. На жаль Гжэгаж загінуў пад лавінай у Татрах у 2009 годзе. Тады бацька, каб ушанаваць памяць сына  вырашыў перадаць калекцыю нам. Зараз на выставе каля 1,5 тысячы элементаў, якія малявала жонка спадара Марэка – Агнешка Клепацка.

 - расказвала экскурсавод па выставе Анна Рахачэўска(Anna Rochaczewska).

Помнік Юзафу Псарскаму ў Астралэнцэ. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Помнік Юзафу Псарскаму ў Астралэнцы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Помнік- маўзалей у Астралэнцы пабудаваны на тэрыторыі былой царскай крэпасці XIX стагоддзя. На тэрыторыі крэпасці знаходзіцца таксама музей артылерыі Каралеўства Польскага пад адкрытым небам, у якім захоўваюцца копіі гармат часоў паўстання.

У летнім сезоне помнік-маўзалей адкрыты ад 10 да 17 гадзіны, у зімовым - ад 10 да 15. У апошнім тыдні жніўня на тэрыторый форту адбываюцца Астралэнцкія оперныя сустрэчы (поль. Operalia Ostrołęckie) пры гэтай нагодзе таксама можна наведаць маўзалей і цікава правесці час, у тым ліку з агляднай пляцоўкі паглядзець на крэпасць і поле бітвы.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Запаведнік «Кшэмёнкі» — неалітычная шахта ў самым цэнтры Польшчы (ФОТА)

04.10.2024 14:01
Тут вы можаце ўбачыць неалітычныя шахты па здабычы крэменю, якія тысячы гадоў амаль не былі кранутыя рукой чалавека.

Талькміцка – малы гарадок на Віслінскім заліве з велізарным турыстычным патэнцыялам (ФОТА)

20.10.2024 16:36
Тут можна ўбачыць традыцыйныя рыбацкія катары ў порце, купіць свежую рыбу і адправіцца ў рэйс па Віслінскім заліве.