У 52-53-ім нумары выдання Polityka артыкул пра музычную сцэну, не толькі польскую, але таксама іншых краін. На працягу дзесяцігоддзяў галоўнымі аўтарамі хітоў папулярнай музыкі былі калектывы, а цяпер усё часцей на іх месца прыходзяць салісты – у Польшчы гэта, напрыклад, Санах і Давід Падсядла. Чаму так адбываецца?
Эксперты шукаюць розныя прычыны. Напрыклад, брытанскі тэлевядучы Рычард Осман (Richard Osman) мяркуе, што так сталася між іншым з-за таго, што людзі ўсё менш праводзяць час разам, асабліва маладыя. А, калі хочаш граць у групе, трэба сустрэць іншых людзей, якія думаюць падобным чынам, як ты.
Аднак прычыны таксама ў іншым. Перш за ўсё тэхнічныя магчымасці дазваляюць цяпер ствараць музыку нават аднаму чалавеку так, быццам бы над ёй працаваў цэлы калектыў музыкантаў. Тэхналогія мяняе таксама магчымасці прасоўвання артыстаў – цяпер гэта часцей за ўсё адбываецца праз сацсеткі, дзе лепш за ўсё адчуваюць сябе індывідуальныя творцы, з якімі карыстальнікам прасцей атаясамлівацца. Кампаніі гуказапісу таксама ахвотней бяруцца за рэкламу паасобных выканаўцаў, паколькі гэта прасцей і танней. З музычнымі групамі складана весці перамовы, яны часта распадаюцца з-за розных канфліктаў.
Пытанне заробкаў – гэта чарговы аргумент, для многіх, верагодна, самы важны. Пераважна музыканты, асабліва пачынаючыя, зарабляюць адносна няшмат. Калі хтосьці заробіць 10 тыс. долараў у год на танцьемах, гэта ўжо нядрэнна. А гэта ж зусім не вялікая сума, якую цяжка было б падзяліць яшчэ на пяць чалавек калектыву. Таму ўжо на старце салістам або дуэтам лягчэй, чым большым калектывам.
На думку некаторых, канец гуртоў наступае таксама з-за таго, што яны часцей за ўсё атаясамліваюцца з рок-музыкай, а ўсё менш маладых людзей стухае такую музыку. Цяпер на сцэне гучыць перш за ўсё хіп-хоп, дзе таксама стала больш салістаў, чым калісьці.
нг