Беларуская Служба

Удзел дуэту з Падляшша ў нацыянальным адборы на Еўрабачанне. Рэакцыя заўзятараў

17.02.2025 18:10
Сам удзел калектыву даў нагоду сустрэцца сябрам і фанам.
Аўдыё
NICZOS i SW@DA -     .
NICZOS i SW@DA - Ніка Юрчук і Віктар Шчыгел. Фота: Зміцер Косцін

Гэтая падзея прыцягнула ўвагу не толькі палякаў, жыхароў Польшчы, але і многіх беларусаў. На Падляшшы з’яднала яна людзей розных прафесій і з розным густам. У мінулую пятніцу крыху галасоў не хапіла падляшскаму дуэту Sw@da i Niczos, каб перамагчы ў нацыянальных адборах на Конкурс песні Еўрабачанне.

Сам удзел калектыву, у якім спяваюць ураджэнка Бельска, гадаванка Музею Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах Ніка Юрчук ды Віктар Шчыгел, даў нагоду сустрэцца сябрам і фанам - не толькі, каб супольна паглядзець выступ, але і каб вывучыць традыцыйныя песні і танцы.

Супольна з бельскай моладдзю ў Крэатыўным Цэнтры Культуры фінал польскага адбору да Еўрабачання глядзеў Зміцер Косцін. А першае месца заняла Юстына Стэчкоўска. І яна паедзе сёлета ад Польшчы на Еўрабачанне. Што цікава, гэта ўжо другі яе выступ на конкурсе, а спяваць яна будзе роўна праз 30 гадоў пасля першага.


Posłuchaj
07:24 2025-02-17 Supolnaja padtrymka dla Niczos i Swady.mp3 Падляшскі дуэт на адборах.