Беларуская Служба

Каралі, захопнікі, караеды і палітыка... Складаная гісторыя Белавежскай пушчы (ФОТА)

26.06.2026 16:15
Распавядаем, як апошні старажытны лес у Еўропе перажыў выпрабаванні часам і вайной.
Аўдыё
  • Белавежская пушча – апошні старажытны лес у Еўропе
Белавежскі нацыянальны паркЗдымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Белавежская пушча  апошні старажытны лес у Еўропе. Як гэта магчыма, што ён захаваўся да нашых дзён, улічваючы той факт, што свет вакол нас так радыкальна змяніўся? Якая гісторыя яго аховы, і чаму тое, што людзі лічаць недахопам, з'яўляецца найвялікшым скарбам натуральнага лесу? Якое дачыненне да цяперашняга стану Белавежскай пушчы мелі каралі, акупанты і палітыка?

Белавежскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Лес сам выдатна спраўляецца з прыроднымі працэсамі, а найбольш складаныя моманты ў яго гісторыі заўсёды былі звязаны з дзейнасцю чалавека, узброенымі канфліктамі і празмернай эксплуатацыяй.

 Бела

Белавежскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Нягледзячы на тое, што афіцыйна Белавежскі нацыянальны парк быў заснаваны ў міжваенны перыяд, ідэя аховы Белавежскай пушчы нарадзілася раней падчас пошукаў пэўнага легендарнага віду жывёл, якія тут пражывалі, успамінае спадар Марэк Свіць (Marek Świć) з Белавежскага нацыянальнага парку.

— Першы лясны раён «Запаведнік» («Nadleśnictwo Rezerwat») на тэрыторыі цяперашняга Белавежскага нацыянальнага парку быў створаны ў 1921 годзе, як вынік навуковай экспедыцыі па пошуках зуброў. У 1919 годзе, адразу пасля таго, як Польшча аднавіла незалежнасць, сюды прыехалі польскія навукоўцы, каб праверыць, ці пасля вайны выжылі зубры. Хоць аказалася, што зубры не выжылі, падчас іх пошукаў быў выяўлены фрагмент, выдатна захаванага старажытнага лесу і было вырашана забяспечыць яму нейкую форму аховы. У 1932 годзе (1 чэрвеня 1932 года – рэд.) пасля таго, як быў створаны першы ў Польшчы — Пенінскі нацыянальны парк, другім узнік наш  Нацыянальны парк у Белавежы (Park Narodowy w Białowieży)  так ён тады называўся,  кажа спадар Марэк Свіць.

Белавежскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Белавежскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Плошча ахоўнай зоны не мянялася ажно да 1996 года, калі парк быў пашыраны на падобную тэрыторыю на поўнач ад ракі Гвозна (поль. Hwoźna), у напрамку вёскі Масева (поль. Masiewo). Нягледзячы на тое, што мы асацыюем парк з велізарнай тэрыторыяй, на самой справе ён займае толькі частку пушчы па польскім боку.

 Уся польская частка Белавежскай пушчы, знаходзіцца пад кіраваннем не толькі Белавежскага нацыянальнага парку, але і прадпрыемства «Дзяржаўныя лясы» («Lasy Państwowe»). Белавежскі нацыянальны парк  гэта насамрэч невялікі фрагмент лесу  крыху больш за 10 тысяч гектараў, а астатняя тэрыторыя  прыблізна 50 тысяч гектараў, знаходзіцца пад кіраваннем прадпрыемства «Дзяржаўныя лясы»,  нагадвае эксперт.

Белавежскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Белавежскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

У найбольш каштоўную частку парку, якая складае каля 45% яго тэрыторыі, можна ўвайсці выключна з гідам. Цяперашні стан старажытнага лесу невыпадковы. Гэта вынік больш чым 600-гадовай гісторыі, на працягу якой забароны гаспадароў абаранялі пушчу ад суцэльнай высечкі.

 Выключны стан Белавежскай пушчы  вынік стагоддзяў аховы, бо на самой справе ахова нашага лесу пачалася вельмі даўно, больш за 600 гадоў таму, падчас праўлення дынастыі Ягелонаў. Першым польскім каралём, які пачаў абараняць Белавежскую пушчу, быў Уладзіслаў Ягайла. Каралі прыязджалі сюды на паляванне, бо ў той час тут жылі зубры і іншыя буйныя жывёлы і таму яны забаранілі высечку і каланізацыю пушчы. Менавіта таму ўнутры пушчы захаваўся лес, які мы называем натуральным. Гэта лес, які раней пакрываў практычна ўсю нізінную частку Польшчы, але быў цалкам высечаны людзьмі, ператвораны ў гаспадарчыя лясы, падобныя да тых, якія сустракаюцца ў многіх іншых частках Польшчы. Аднак у Белавежскай пушчы, у парку, а таксама на тэрыторыях, якія знаходзяцца пад кіраваннем «Дзяржаўных лясоў» (дзе ў нас таксама больш за 20 запаведнікаў), захаваліся фрагменты старажытнага лесу, якія практычна не кранутыя рукой чалавека  магчыма, людзі ссяклі там дрэвы, але яны іх там не сеялі, не садзілі. Гэты лес утвараўся тысячы гадоў і сёння ён выглядае практычна гэтак жа, як і ў пачатку свайго існавання,  нагадвае спадар Марэк.

«Сцежка Каралеўскіх Дубоў». Белавежскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё «Сцежка Каралеўскіх Дубоў». Белавежскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Аднак гэтая натуральнасць стварае парадоксы. У тыповым прамысловым лесе мёртвыя і паваленыя дрэвы лічацца лішнімі. У першабытным лесе  яны складаюць аснову жывой экасістэмы.

 Як я ўжо казаў, у нас тут пераважна натуральныя лясы, а яны характарызуюцца тым, што, акрамя жывых дрэў, ёсць і мёртвыя. Гэта насамрэч складае амаль палову масы драўніны. Аднак тое, што можа быць нявыгадным чалавеку з эканамічнага пункту гледжання, надзвычай карыснае з пункту гледжання аховы прыроды, бо часцей за ўсё менавіта гэтыя паміраючыя, мёртвыя або дуплістыя дрэвы забяспечваюць асяроддзе пражывання для розных арганізмаў. У Белавежскай пушчы пражывае амаль 60 відаў млекакормячых, амаль 200 відаў птушак, больш за тысячу відаў насякомых і амаль 2,5 тысячы відаў грыбоў,  канстатуе прадстаўнік парку.

Белавежскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Белавежскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Велізарнае прыроднае багацце  вынік спецыфічных умоваў лесу, якія дазваляюць гэтым відам жыць, гняздзіцца, знаходзіць тут прытулак. Вось чаму гэты лес такі каштоўны.

Белавежскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Белавежскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё


Белавежская пушча доўгі час ахоўвалася ўладарамі Польшчы. Пазней, калі гэтыя тэрыторыі, у выніку падзелаў, сталі часткай Рускай імперыі, цары таксама ахоўвалі лес, як адзінае месца ў Еўропе, дзе жылі зубры. Лясныя службы сачылі за тым, каб ніхто не высякаў лес. Такая сітуацыя захоўвалася да пачатку Першай сусветнай вайны, калі сітуацыя рэзка змянілася. Лес, амаль на тры гады, трапіў пад нямецкую акупацыю, а потым пачалася драпежная высечка. Была пабудавана вузкакалейная чыгунка і шматлікія лесапільні, каб атрымаць як мага больш драўніны. Другі такі пераломны момант адбыўся адразу пасля таго, як Польшча аднавіла незалежнасць. Краіна знаходзілася ў цяжкім фінансавым становішчы, таму польскі ўрад здаў Белавежскую пушчу ў арэнду. Гэта быў пачатак 1920-х гадоў. Англійская дрэваапрацоўчая кампанія «Centura» нанесла тут значную шкоду. І гэтая сітуацыя, працягвалася да пачатку Другой сусветнай вайны. Пазней усё крыху змянілася, бо ў Герынга, які адміністраваў пушчай, зʼявілася ідэя стварыць тут вялікі паляўнічы запаведнік. Такім чынам, спусташэнне і высечка лесу ў той час спыніліся. Пазней, вядома, лясная гаспадарка таксама вялася ў многіх частках лесу  лясы эксплуатаваліся і аднаўляліся ў адпаведнасці тагачаснымі прынцыпамі навукі. Таму я лічу, што ў прынцыпе, акрамя трагічнага перыяду вайны і міжваеннага перыяду, у лесе не было асабліва дрэнных момантаў. Ну, можа, некалькі гадоў таму, калі ўлады вырашылі выдаліць значную частку насаджэнняў, якія былі знішчаны караедам. На шчасце, з-за розных пратэстаў гэтая праца была спынена. Зараз лес спраўляецца выдатна, бо гэтыя ўчасткі пачынаюць аднаўляцца самастойна,  кажа Марэк Свіць.

Белавежскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Белавежскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Прырода не ведае штучных, у тым ліку нацыянальных межаў, а лясная экасістэма ўтварае адзінае, непарыўнае цэлае. Гадамі польскія і беларускія навукоўцы паралельна вывучалі і ахоўвалі гэты ўнікальны лясны комплекс. Аднак сённяшняя геапалітычная сітуацыя паставіла перад Белавежскім нацыянальным паркам зусім новыя, беспрэцэдэнтныя выклікі.

 На жаль, мушу са шкадаваннем сказаць, што з пачатку гэтай сітуацыі на мяжы ў нас супрацоўніцтва зусім спынілася. Раней мы выдатна супрацоўнічалі, часта абменьваліся вопытам, ідэямі, падарожнічалі і наведвалі нашых калег у Беларусі, якія прыязджалі да нас у госці. Але, у выніку палітычнай сітуацыі, на дадзены момант у нас няма ніякіх кантактаў. Фактычна, акрамя таго, што фармальна ўся Белавежская пушча, бо ў яе ўваходзіць і беларуская частка, зʼяўляецца абʼектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, мы не маем ніякіх сувязяў з нашымі калегамі і мала ведаем пра тое, што насамрэч адбываецца па другі бок мяжы,  заявіў спадар Марэк Свіць з Белавежскага нацыянальнага парку.

Музей Белавежскага нацыянальнага парку. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Музей Белавежскага нацыянальнага парку. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Ад указаў караля Ягайлы, праз драматычныя і крывавыя шнары Першай і Другой сусветных войнаў, да сённяшніх гуманітарных крызісаў і геапалітычных падзелаў  старажытны лес стагоддзямі быў у самым цэнтры бурных чалавечых падзеяў.

Белавежскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Белавежскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Тым не менш, чалавечыя імперыі падалі, межы на картах мяняліся, а лес, хоць і пашкоджаны драпежніцкай высечкай і памежным плотам, няўхільна выстаяў. Сёння, калі палітычныя аспекты перашкаджаюць супрацоўніцтву і падзяляюць даследчыкаў, сэрца першабытнага лесу ўсё яшчэ бʼецца ў сваім уласным незалежным рытме.

Белавежскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Белавежскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Застаецца толькі спадзявацца, што магутная прыродная сіла апынецца больш трывалай, чым часовыя крызісы чалавечага свету.


Белавежскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Белавежскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Апатаў робіць стаўку на тампліераў (ФОТА)

13.03.2026 11:57
А можа адна з найвялікшых загадак у гісторыі – скарб тампліераў, схаваны менавіта ў гэтым свентакшыскім гарадку?

Сучасная археалогія – гэта значна больш, чым традыцыйная рыдлёўка і шчотка (ФОТА)

10.04.2026 15:01
Мека археолагаў – неалітычная шахта па здабычы крэменю «Кшaмёнкі». Запрашаем пазнаёміцца з сучасным абліччам археалогіі.