Калектывы з Падляшша ды запрошаныя госці з Беларусі выступілі ў амфітэатры ў Міхалове ў час Беларускіх фолк-сустрэчаў. Гэта найбуйнейшае мерапрыемства ў культурніцкім календары Міхалова ды адзін з большых фэстаў беларускай культуры на Падляшшы.
Беларускія фолк-сустрэчы ў Міхалове
На сцэне выступілі народныя аматарскія хоры, капэлы, моладзевыя выканаўцы, салісты ды вядомыя гурты з Беларусі, м.ін. «Багач», «Церніца» ды легендарныя «Песняры». Усе яны неаднойчы бралі ўдзел у розных беларускіх фестывалях на Падляшшы. Гаспадарамі ды вядучымі імпрэзы быў гурт «Прымакі».
Беларускія фолк-сустрэчы ў Міхалове
Падчас фэсту таксама праводзіліся конкурсы на беларускамоўны верш пра мерапрыемства ды найцікавейшы праект майкі з беларускай сімволікай, можна было таксама даслаць пажаданні, якія паказвалі на тэлеэкране ў час канцэртаў.
Гэты фестываль з'яўляецца галоўным беларускім святам гміны Міхалова.
слyхайце аўдыё-файл
Анна Пятроўская