У Польшчы павялічваецца колькасць прыхільнікаў олдтаймераў, паведамле партал niezalezna.pl. Пакупка старога рарытэтнага аўтамабіля – гэта не толькі хобі, але таксама і добрая інвестыцыя, таму што цэны на рэтра-аўтамабілі змяншацца не будуць, а толькі расці: чым старэйшы аўтамабіль, тым даражэйшы. Варта таксама заўважыць, што інвестыцыю ў олдтаймер таннай не назавеш: цэны на не самыя дарагія аўто пачынаюцца ад 20 тыс. еўра.
Цяпер у Польшчы зарэгістравана 2 тыс. старых рарытэтных аўто. Найбольш аматараў рэтра-аўтамабіляў пражывае ў Варшаве – 138 чалавек. А найбольш папулярнай машынай у польскай сталіцы з’яўляецца вырабленая ў 1951 годзе “Варшава” – польская версія славутай “Пабеды”, - іх налічваецца 11 экзэмпляраў. Ва Ўроцлаве зарэгістравана 64 олдтаймеры, у Познані – 51, Гдыні – 42, Кракаве – 38.
Многія старыя рарытэтныя аўто трапляюць у Польшчу з-за мяжы. І так, з ЗША дасталена 370 машын, Украіны – 151, Вялікабрытаніі – 139, Францыі – 124. Найстарэйшыя аўто, якія зарэгістраваныя ў Польшчы, былі вырабленыя ў 1902 і 1903 гадах. А найбольш папулярнай у Польшчы маркай рэтра-аўтамабіля з’яўляецца “Мэрсэдэс”, паведамляе партал niezalezna.pl.
вс