Беларуская Служба

Villa Sokrates запрашае на юбілейны Беларускі трыялог

02.09.2019 15:33
Можна будзе, у прыватнасці, прыняць удзел у інтэлектуальнай дыскусіі людзей культуры з Беларусі, Польшчы і беларускага замежжа.
Аўдыё
  • На Беларускім трыялогу будзе магчымасць прыняць удзел у інтэлектуальнай дыскусіі
Мастак Лёнік Тарасэвічфота: Яраслаў Іванюк

Ужо ў бліжэйшую пятніцу і суботу ў Крынках на Беласточчыне пройдзе чарговы юбілейны ХХ Беларускі Трыялог. На гэты раз пад лозунгам «Сёння. Dzisiaj. Today».

Усё пачнецца ў Галерэі Крынкі з вернісажу выставы беларускага мастака Артура Клінава. Пазней у Каўказскай Сінагозе пабачым незалежны тэатральны праект ГЭТАМЫ. У суботу – будзе магчымасць прыняць удзел у інтэлектуальнай дыскусіі людзей культуры з Беларусі, Польшчы і беларускага замежжа. А на канец можна будзе паслухаць канцэрты Лявона Вольскага і Прымакоў.

Ідэю сёлетняга Трыялогу прадставіць мастак Лявон Тарасэвіч з Фонду Villa Sokrates.

слухайце аўдыё

Яраслаў Іванюк

Больш на гэтую тэму: культура