У Польшчы жыве мноства беларусаў, якія намагаюцца рэалізоўваюць свае прафесійныя і творчыя амбіцыі менавіта ў гэтай краіне. Ілля Фаляжынскі – гэты малады хлопец, які ўжо некалькі гадоў жыве, працуе і вучыцца ў Польшчы. Яшчэ ў Беларусі Ілля распачаў укладваць песні і музыку.
Зараз Ілля Фаляжынскі выдаў ужо другі альбом сваіх песняў і выдаў яго ў Польшчы. Альбом называецца «Навобмацак». Ілля распавядае, як распачалася яго прыгода з аўтарскай песняй.
-Першым штуршком для маёй творчасці стала, як не парадаксальна, каханне. Калі я быў першакурснікам у Беларусі я закахаўся ў адной дзяўчыне. На той момант ужо крыху граў каверы на гітары, але пад уплывам гэтых пачуццяў раптоўна напісаў песню. Песня была прысвечана ёй і называлася «О, Хелен!». Песня ўвайшла ў мой першы альбом «Схавацца ў туманы». Падарыў ёй тую песню, але з кахання нічога не выйшла. Самае галоўнае, што пасля гэтага я працягнуў пісаць песні! Каханне стала штуршком, які прымусіў мяне пісаць і спяваць уласныя творы на публіцы. (...)
Перад усім вы эстрадны выканаўца. Апроч мелодыі слухачы значную ўвагу прысвячаюць тэкстам, зместу песняў, а у Вас ён вельмі правакацыйны. Дзе Вы чэрпаеце натхнення дзеля напісання такіх незвычайных тэкстаў.
-Скажу так, для мяне таксама словы маюць значна большае значэнне, чымсьці сама музыка. Натхненне прыходзіць зазвычай знянацку. Часта здараецца, што ва мяне нешта зараджаецца пад уплывам беларускай літаратуры. Трапляе ў свядомасць нейкае слова, ці выраз, вобраз і ўжо адштурхоўваючыся ад яго, укладаецца песня. Таксама каханне, але пра яго мы ўжо гаварылі! Натхненне надзвычай непрадказальная штука, абсалютна невядома, дзе яно цябе напаткае. (...)
Творца ў першую чаргу творыць для сябе, але без публікі, без слухачоў гэты высілак не меў бы ніякага значэння. Для каго вы спяваеце? Хто Ваш слухач?
-Мне падаецца, што мае песні будуць зразумелыя толькі беларусам. Для ўсіх беларусаў, не толькі для беларускамоўных, але і для расійскамоўных. Мне падаецца, беларускасць, разуменне беларускіх тэмаў сядзіць у кожным беларусе. (...)
Сёлета Ілля Фаляжынскі выдаў свой другі альбом. Кружэлка «Навобмацак» складаецца з 10 кампазіцый, у зборку трапіла і вядомая песня Іллі «Пахаванне шклянкі».
Слухайце аўдыё
эж