Дэбютанцкім фільмам рэжысёркі і сцэнарысткі Улады Сянковай стала стужка «Граф в апельсинах» (2015). Фільм «ІІ» – гэта яе другі поўнаметражны фільм.
Насці, Сашу і Крысціне па 16 гадоў. Яны вучацца ў той жа самай школе, жывуць як звычайныя падлеткі. Насця імкнецца да лепшага жыцця, марыць пра вышэйшую адукацыю ў Польшчы. Некалькі разоў у тыдзень яна ездзіць на рэпетытарства па польскай мове. Разам з ёй ездзіць Саша. У школе над хлопцам смяюцца, паколькі лічаць, што ён гей. У сваю чаргу Крысціна ўвогуле не думае пра ўніверсітэт. Яна зацікаўлена спатканнямі са сваім новым хлопцам.
У школе пануе строгая дысцыпліна. Адзінай асобай, якая здаецца іншай, з’яўляецца малады настаўнік ангельскай. Аднойчы ўсё мяняецца. У выніку трагічных падзей раскрываюцца боязі, прадузятасці і нянавісць да людзей, якія адрозніваюцца ад іншых.
Паказы фільму Улады Сянковай:
17.10 – 19.00 KINOTEKA 4
18.10 – 11.00 KINOTEKA 4
19.10 – 14.00 KINOTEKA 4
ав