Беларуская Служба

У польскай школе пашырылі выкарыстанне беларускай мовы (ФОТА)

21.10.2019 17:57
Некаторыя ўрокі ў адным з першых класаў праводзяцца на двух мовах – польскай і беларускай.
Аўдыё
  • З пачатку гэтага школьнага года ў ліцэі ў Гайнаўцы сфера выкарыстання беларускай мовы пашырылася
     , ,
Урок у беларускім ліцэі ў Гайнаўцы, Беласточчына, Польшча фота: Яраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

На Беласточчыне існуюць два агульнаадукацыйныя ліцэі, у якіх беларуская мова вывучаецца як дадатковы прадмет. Навучальныя ўстановы знаходзяцца ў Бельску-Падляшскім і Гайнаўцы.

З пачатку гэтага школьнага года ў ліцэі ў Гайнаўцы сфера выкарыстання беларускай мовы пашырылася.

Некаторыя ўрокі ў адным з першых класаў (у Польшчы ліцэй пачынаецца пасля 8-гадовай базавай школы і мае чатыры класы – рэд.) праводзяцца на двух мовах – польскай і беларускай. У прыватнасці, гэта ўрокі гісторыі, геаграфіі, музыкі і спеваў.

Гаворыць намеснік дырэктара ліцэю Дарыюш Мусюк. Сюжэт Яраслава Іванюка.

слухайце аўдыёфайл

. .

. .

На ўроку На ўроку
За партай у ліцэі За партай у ліцэі
Карта ВКЛ Карта ВКЛ
. .
Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы