Беларуская Служба

«Каралеўскія лазенкі»: паважная штодзённасць і кур'ёзныя імгненні

04.01.2020 14:11
Каардынатар-інтэндант «Белага дому» (а гэта самы стары аб’ект «Каралеўскіх лазенак») Лявон Маліноўскі распавёў нам пра працу ўнікальнага палацава-паркавага ансамблю.
Аўдыё
  • Адзін з кіраўнікоў «Каралеўскіх лазенак» Лявон Маліноўскі распавядае пра паважную штодзённасць і кур'ёзныя імгненні працы ў музеі.
Pałac na Wyspie, Łazienki Królewskie w Warszawie
Pałac na Wyspie, Łazienki Królewskie w Warszawieshutterstock.com/Mariusz Switulski

Палацава-паркавы ансамбль «Каралеўскія лазенкі ў Варшаве» беспярэчна зʼяўляецца адной з галоўных перлінаў польскай сталіцы. Унікальнае спалучэнне вытанчанай архітэктуры розных стыляў, агромністага задбанага парку і гарэзлівай воднай сістэмы зрабілі «Каралеўскія лазенкі» улюбёным месцам адпачынку варшавякаў і абавязковым пунктам кожнага турыстычнага маршруту.

Апроч гэтага, Палацава-паркавы ансамбль «Каралеўскія лазенкі» выконвае важную дзяржаўніцкую функцыю – рэпрэзентацыя багатай польскай культурнай спадчыны высокім замежным гасцям і дэлегацыям.

Беларус, каардынатар-інтэндант «Белага дому» (а гэта самы стары аб’ект «Каралеўскіх лазенак») Лявон Маліноўскі распавёў нам пра штодзённасць музею, ды пра незвычайныя і кур’ёзныя выпадкі ў працы вядомай асветніцкай установы.

Слухайце аўдыё! 

эж