Галандская тэлевізія NPO, суарганізатар сёлетняга конкурсу песні «Еўравізія», паінфармавала, што разглядае розныя магчымасці, звязаныя з пагрозай каронавірусу. Конкурс запланаваны паміж 12 і 16 траўня ў Ротэрдаме. Імпрэза запланаваная ў залі, якая можа памясціць больш за 16 тысяч чалавек.
Прэс-сакратар тэлевізіі адзначыў, што яны будуць падпарадкоўвацца рэкамендацыям галандскіх уладаў. Аднак, ён не здрадзіў, якія магчымасці бяруцца пад увагу.
Эпідэміялагічная сітуацыя ў свеце таксама пачынае мець уплыў на кіно. Прэм’еры фільмаў, як «Чорная ўдава», «Мулан» і «Фарсаж 9», цягам бліжэйшых месяцаў могуць быць перанесеныя. Вытворцы баяцца, што людзі перастануць глядзець фільмы ў кіно, што прынясе галіне велізарныя страты.
У Польшчы зачыненыя кінатэатры, тэатры, адмененыя культурніцкія імпрэзы.
ав