Беларуская Служба

Сёлета лаўрэатам «Глінянага вялеса» стаў пісьменнік з Польшчы

01.04.2020 18:06
«Гліняны вялес» – найстарэйшая незалежная літаратурная прэмія ў Беларусі.
Аўдыё
  • Сёлета лаўрэатам «Глінянага вялеса» стаў пісьменнік з Польшчы
Міхась АндрасюкЯраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

«Гліняны вялес» – найстарэйшая незалежная літаратурная прэмія ў Беларусі. Яе заснавалі ў 1993 годзе на ўстаноўчым сходзе Таварыства вольных літаратараў.

Сярод лаўрэатаў прэміі – вядомыя ў Беларусі людзі: Уладзімір Арлоў, Барыс Пятровіч, Уладзімір Някляеў, Алена Брава і Ганна Севярынец. У гэтым годзе журы вырашыла прысудзіць прэмію Міхасю Андрасюку з Гайнаўкі што на Беласточчыне за кнігу «Поўня». Яе выдаў тыднёвік беларусаў Польшчы «Ніва».

Алесь Аркуш, які ўзначальвае капітул «Глінянага вялеса», падкрэслівае, што ў гэтым годзе канкурэнцыя была вялікая. З ім размаўляе Яраслаў Іванюк.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы