Нацыянальны цэнтр культуры абвясціў конкурс на найлепшае выкананне песні ці песень, важных для палякаў і польскай гісторыі. Конкурс скіраваны да ўсіх і заключаецца ў выкананні адной выбранай песні з інтэрактыўнага спеўніка, які даступны на старонцы zaspiewajmy.pl.
Прэс-сакратар НЦК Яанна Банцэроўска тлумачыць, што спеўнік узнік з нагоды святкавання 100-годдзя атрымання Польшчай незалежнасці і ўтрымлівае песні, важныя для палякаў:
-Іх пелі палякі з 1918 году да сучаснасці. Гэта не толькі папулярныя, любімыя творы, але таксама важныя тэксты, якія адносяцца да памятных момантаў у нашай гісторыі. Наш спеўнік складваецца з тэкстаў, нотаў, акампаніяменту, запісанага вядомымі і таленавітымі кампазітарамі, арыгінальных выкананняў песень і сучасных інтэрпрэтацый.
Запісы будзе ацэньваць журы ў складзе: Крыстыны Пронька, Януша Шрома, Кубы Станкевіча і Богдана Галоўні. Абвяшчэнне вынікаў адбудзецца 30 чэрвеня. Найлепшыя вакалісты атрымаюць фінансавыя ўзнагароды, а таксама магчымасць удзелу ў вакальна-музычных варштатах.
ав